Темы

Прайшоў семінар для прыватнікаў

Прайшоў семінар для прыватнікаў

На гэтым тыдні ў райвыканкаме правялі семінар па пытаннях заканадаўства аб ахове працы для кіраўнікоў і спецыялістаў арганізацый раёна бязведамаснага падначалення.

IMG_2048Адкрыў мерапрыемства галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароны райвыканкама Аляксандр Кулакоўскі. Ен нагадаў прысутным патрабаванні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспуб­лікі Беларусь № 1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны” і заклікаў няўхісна іх выконваць. Падрабязна пра тое, як павінна быць арганізавана ахова працы ў арганізацыях малога бізнесу, распавяла намеснік начальніка Бабруйскага міжраённага аддзела дзярж­інспекцыі працы Людміла Балакер (на фота). Адзначыўшы, што з гадамі ўвага да стану аховы працы на прадпрыемствах толькі павяліч­ваецца, даўшы слушныя парады адносна яе арганізацыі непасрэдна на аб’ектах малога бізнесу, нагадаўшы пра адказнасць, якая прадугледжана за парушэнне патрабаванняў аховы працы, спецыяліст, разам з тым, парэкамендавала не ха­ваць і не замоўчваць няшчасны выпадак, калі такі здараецца, а дзейнічаць выключна ў адпаведнасці з законам. Гэта ў выніку абароніць і чалавека, які панёс пакуты, яго сям’ю, і засцеражэ ад негатыўных наступстваў наймальніка, калі няшчасце здарылася не па яго віне. “За вамі лю­дзі, — адзначыла, звяртаючыся да ўдзельнікаў семінару, Людміла Балакер, — і вы павінны ўсведамляць важкасць выканання патрабаванняў па ахове працы і тое, што кожны пункт правілаў напісаны крывёю”.

Асобна ўвага прысутных была завострана на забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб’ектах малога бізнесу. Пра яе распавёў галоўны спецыяліст інспекцыі нагляду і прафілактыкі Бабруйскага гаррайаддзела па НС Павел Янгуразаў. Паказаўшы на прыкладах з практыкі, наколькі дорага абыходзіцца фармалізм у падыходзе да дадзенага пытання, спецыяліст заклікаў не дапус­каць апошняга.

Таксама падчас семінару было абмеркавана пытанне ажыццяўлення грамадскага кантролю па ахове працы. З плюсамі такога кантролю і з тым, як арганізаваць яго на прадпрыемствах бязведамаснага падначалення, пазнаёміла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко.

У завяршэнне мерапрыемства спецыялістам і кіраўнікам прыватных арганізацый былі дадзены кансультацыі па пытаннях, якія іх цікавілі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем