Темы

На парозе — новы навучальны год

На парозе — новы навучальны год

Ва ўстановах адукацыі рыхтаваліся да яго на працягу ўсяго лета. Педкалектывы разам з навучэнцамі наводзілі глянец у кабінетах, тэхнічныя работнікі займаліся аднаўленнем месцаў агульнага карыстання, усе разам добраўпарадкоўвалі школьную і каляшкольную тэрыторыі.

shkoly-CroppedВыкананне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы ўстаноў адукацыі да 2016-2017 навучальнага года пачалося, як заўважыла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Баркоўская, яшчэ ў чэрвені, пасля таго, як завяршылі сваё функцыянаванне дзённыя аздараўленчыя лагеры. Работа праведзена немалая. Сярод асноўнага і найбольш складанага — завяршэнне падводкі гарачай вады ў буфетныя дзіцячых садкоў і харчблокі школ, падвядзенне гарачай вады ў санвузлы 10 устаноў адукацыі, рамонт выцяжной вентыляцыі на 6 харчблоках, дадатковая ўстаноўка і замена 28 вытворчых ваннаў, набыццё электронных вагаў ва ўсе ўстановы адукацыі. Акрамя запланаваных сродкаў, райвыканкам знайшоў магчы­масць вылучыць дадатковыя, каб прадпісанні зацікаўленых службаў — занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, гаррайаддзела па НС, энерганагляду былі выкананы ў час і па максімуму. Сумеснымі намаганнямі педкалектываў, дзякуючы дапамозе райвыканкама, часткова — спонсарскай, падрыхтоўчую работу ўдалося выканаць у час — пашпарты гатоўнасці ўсіх без выключэння ўстаноў адукацыі ўжо падпісаны.

Сёлета, як і ў папярэдні год, свае дзверы для дзяцей адчыняць усе 13 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, будуць функцыянаваць і ўсе 7 дзіцячых садкоў. Змена адбылася адна — толькі ў назве Осаўскага ВПК “Дзіцячы сад-сярэдняя школа”. З 1-га верасня вучэбна-педагагічны комплекс будзе называцца “Дзіцячы сад-­базавая школа”. Для дзяцей у сувязі з гэтым, як адзначыла начальнік аддзела, нязручнасцей не будзе. Некаторыя старшакласнікі (вучні 10 класа) паступілі ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Тыя, хто вырашыў працягнуць адукацыю на 3-й ступені (10 і 11 класы), будуць навучацца ў Ленінскім ВПК “Дзіцячы сад-СШ”. Пытанне падвозу непаўналетніх вырашана. Для гэтых мэт будзе задзейнічаны аўтобус Ленінскага ВПК, які вылучаны ўстанове ў мінулым годзе. Перш чым перавесці осаўскі ВПК у разрад базавых, з вучнямі і іх бацькамі была праведзена тлумачальная работа. І дарослыя, і школьнікі, па словах Алены Баркоўскай, з разуменнем аднесліся да неабходнасці эканомнага падыходу да выкарыстання дзяржаўных сродкаў. Тым болей што гэтая перамена ніякім чынам не паўплывае на якасць навучання дзяцей. Ленінскі ВПК, гэтак жа, як і осаўскі, багаты на свае традыцыі. Яго навучэнцы маюць шмат дасягненняў, вучэбны працэс тут ажыццяўляе моцны педагагічны калектыў. І ў адным, і ў другім вучэбна-педагагічных комплексах выкладанне прадметаў вядзецца па-беларуску, у якасці замежнай вывучаецца англійская мова.

Кадравае пытанне ў сельскіх установах адукацыі, як нам паведамілі, у асноўным вырашана. Раён пастаянна працуе ў сістэме электроннага заказу маладых спецыялістаў. З 15 жніўня да сваіх абавязкаў прыступілі 17 пачынаючых педагогаў — выпускнікі Мінскага лінгвістычнага, Магілёўскага і Мазырскага педагагічных універсітэтаў, а таксама Горацкага і Рагачоўскага педкаледжаў. 6 маладых спецыялістаў навучаліся па мэтавым дагаворы, таму будуць адпрацоўваць 5 год, што павялічвае шанцы на іх пастаяннае замацаванне ў раёне. Патрэба застаецца ў настаўніках замежнай мовы і ў выхавальніках дашкольнай адукацыі. Аднак вучэбны працэс з-за гэтага, як адзначыла начальнік аддзела, пакутаваць не будзе: вольныя га­дзіны размеркаваны паміж цяперашнімі педагогамі.

Такім чынам ў вясковых школах і садках маецца ўсё для таго, каб 1 верасня дзеці прыступілі да вучэбнага працэсу ў камфортных умовах і з добрым настроем.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем