Темы

Дарослыя, не будзьце абыякавымі!

Дарослыя, не будзьце абыякавымі!

У ліпені на камісіі па справах непаўналетніх Бабруйскага райвыканкама абмеркавалі вынікі работы за паўгоддзе. Дэтальна прааналізаваўшы кожнае злачынства і правапарушэнне, якое за гэты перыяд часу ўчынілі вясковыя падлеткі, члены камісіі пацвердзілі выснову папярэдніх год: прычына парушэння дзецьмі закону — на бацькоўскім сумленні.

Мовай лічбаў

image35593074Як адзначыла намеснік старшыні камісіі Наталля Праташчык, з пачатку сёлетняга года, у параўнанні да аналагічнага перыяду мінулага, у раёне назіраецца рост падлеткавай злачыннасці з 2 да 3-х выпадкаў. Па двух фактах — крадзяжы і хуліганстве — гэтым часам праводзіцца праверка. Якія будуць прыняты рашэнні — пакажуць яе вынікі.

Што датычыцца адміністрацыйных правапарушэнняў, то за гэты перыяд камісіяй разгледжана 30 матэрыялаў-спраў. З іх 21 — у адносінах дзяцей і 9 — бацькоў. У параўнанні з папярэднім годам адзначаны рост такіх правапарушэнняў, як дробнае хуліганства (12 супраць 3), устаноўлены факты дробных крадзяжоў, якіх у мінулым годзе не было зарэгістравана.

Як станоўчае ў камісіі адзнача­юць зніжэнне з 12 да 2 колькасці адміністрацыйных правапарушэнняў па арт. 17.3 (ужыванне спіртных напояў, псіхатропных рэчаў, знаходжанне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане). Значна знізілася — з 13 да 1 — колькасць адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з пагарджэннем непаўналетнімі правілаў дарожнага руху. На гэтую акалічнасць паўплывала, па словах намесніка старшыні камісіі, як узмацненне прафілактычнай інфармацыйна-асветніцкай работы, так і дастаткова дзейсная мера — штрафы. Бацькі нарэшце сталі разумець, што, набываючы дзецям мотатранспарт, яны садзейнічаюць учыненню апошнімі правапарушэнняў. Прычым, у выпадках з матацыкламі і скутарамі на непаўналетняга складаецца, як правіла, не адзін, а некалькі пратаколаў — за адсутнасць вадзіцельскага пасведчання, адсутнасць рэгістрацыі транспартнага сродку, тэх­агляду і г. д. Ад 5 да 7 пратаколаў, што ў суме можа “выліцца” у 10 базавых велічынь. Страта такіх грошай, як паказала практыка, магутны сродак уздзеяння на бацькоў — іх цікавасць да баўлення часу дзецьмі адразу павялічваецца.

Усё пачынаецца з сям’і

Той факт, што сям’я — надзвычай моцны асяродак, які ўплывае на фарміраванне характару і паводзін падлеткаў, іх узаемадзеянне з грамадствам, а ў рэшце рэшт і самой сям’ёй, сёлета, па словах Наталлі Праташчык, зноўку пацвердзіўся. Большая частка правапарушальнікаў — дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Маральнае ўз­дзеянне на бацькоў у такіх сем’ях да станоўчага выніку не прыво­дзіць: дзейсным, як правіла, становіцца толькі пакаранне рублём. Сярод 5 непаўналетніх, якія знаходзяцца на ўліку ў камісіі, працягваюць ігнараваць закон, 2 выхоўваюцца ў сем’ях, чыё становішча прызнана сацыяльна-небяспечным, 1 — у няпоўнай, 2 — у шматдзетных, дзе маецца недагляд з боку бацькоў. У дачыненні 2 непаўналетніх пытанне стаіць востра: падчас учынення імі яшчэ аднаго правапарушэння камісія будзе вымушана звярнуцца ў суд для змяшчэння іх ва ўстановы закрытага тыпу — калоніі.

Пры гэтым дарослым, адзнача­юць у камісіі, зачастую не дастае разумення звярнуцца за дапамогай да спецыяліста: псіхолага, псіхіятра ці псіхатэрапеўта, якія здольны станоўча паўплываць на сітуацыю.

Да чаго прыводзяць непаўналетніх шкодныя звычкі

На пастаянным кантролі камісіі, іншых зацікаўленых службаў раёна — і непаўналетнія, якія значацца на ўліку ў наркалагічным дыспансеры. Такіх на сёння 4. Двое пастаўлены на ўлік у сувязі з інгаляцыяй пароў клею, адзін — за ўжыванне насваю (гэтае псіхатропнае рэчыва не забаронена, але наносіць вялікую шкоду псіхіцы чалавека, правакуючы апошняга на супрацьпраўныя ўчынкі), яшчэ адзін — за ўжыванне спіртных напояў. І тут зноў жа трывога, як заўважае Наталля Праташчык, павінна сыходзіць найперш ад бацькоў. Дарослым трэба ісці з дзецьмі да ўрачоў-нарколагаў, а не ча­каць, калі тыя патрапяць у непрыемную гісторыю. Тым болей што самастойны зварот да спецыялістаў ананімны, выключае пастаноўку дзяцей на ўлікі, не ўплывае на іх жаданне мець у далейшым вадзіцельскае пасведчанне, чаго многія памылкова баяцца. У гэтым выпадку бацькі атрымліваюць кампетэнтныя парады, якія дапамагаюць ім “вярнуць” дзяцей у сем’і. Неабходна ведаць і тое, адзначае Наталля Праташчык, што, трапляючы на камісію, непаўналетнія не заўсёды бяруцца на ўлік у наркалагічны дыспансер. У дачыненні некаторых дастаткова прафілактычнай размовы з урачом і бацькоўскага кантролю.

Што датычыцца спажывання падлеткамі наркатычных і псіхатропных прэпаратаў, то такіх фактаў, як адзначылі ў камісіі, сёлета ў раёне не выяўлена.

Аналізуючы прычыны ўчынення непаўналетнімі злачынстваў і правапарушэнняў, намеснік старшыні камісіі адзначыла, што асноўнай з іх па-ранейшаму з’яўляецца бацькоўская няўвага. Дарослыя праяўляюць раўнадушша да таго, дзе і з кім бавяць час іх дзеці, якімі клопатамі і інтарэсамі жывуць. Тым самым садзейнічаюць сыходжанню падлеткаў з прамой жыццёвай дарогі. Калі такое здараецца, хапаюцца за галаву, але выправіць сітуацыю часта ўжо не ўдаецца.

Шаноўныя бацькі! Каб непрыемнасць і бяда не прыйшлі ў ваш дом, не будзьце абыякавымі — праяўляйце цікавасць да тых, каму далі жыццё.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем