Темы

Удастоена спецыяльнай прэміі

Удастоена  спецыяльнай прэміі

Каля 50 спецыялістаў з ліку моладзі, якія працуюць у сацыяльнай сферы, сталі лаўрэатамі спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама. Сярод іх — прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, культуры, спорту, турызму, сацыяльнай абароны, сродкаў масавай інфармацыі. Цырымонія ўзнагароджання, падчас якой лаўрэаты былі адзначаны дыпломамі і грашовымі прэміямі ў памеры 50 базавых велічынь, прайшла 29 чэрвеня ў абласным цэнтры творчасці ў Магілёве.
Прыемна адзначыць, што ў намінацыі “Сацыяльная абарона насельніцтва” спецпрэміі ўдастоена санітарка Каменскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната Кацярына Огаль.

IMG_7626
Кацярыне 31 год. Разам з мужам яны выхоўваюць траіх дзяцей. Жывуць ў в. Лекерта. У Каменскім доме-інтэрнаце жанчына працуе на працягу 8 год. У абавязках работніцы — догляд за людзьмі, якія ў інтэрнаце пражываюць. Гэтая работа, як адзначае Кацярына, ёй падабаецца, хоць і патрабуе немалой выкладкі. Усведамленне таго, што ад яе падыходу да працы залежыць утульнасць пражывання хворых, якія, па словах Кацярыны, нагадваюць дзяцей, дае натхненне выконваць даручанае бездакорна. Пра сумленныя адносіны  Кацярыны Огаль  да працы мы пачулі і ад кіраўніцтва ўстановы. Лаўрэата высокай прэміі там ахарактарызавалі як чулага і спагадлівага чалавека, працавітага і адказнага работніка, гатовага падтрымаць любую добрую ініцыятыву, падзяліцца душэўнай цеплынёй з іншымі.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА. 

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем