Прайшоў семінар жывёлаводаў

Днямі на базе Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”, малочна-таварнай фермы Хімы прайшоў вытворчы семінар-нарада для спецыялістаў жывёлаводчай галіны раёна. Узначаліў мерапрыемства Сяргей Мянькоўскі, намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

Падчас семінару былі абмеркаваны пытанні вытворчасці і рэалізацыі высокаякаснага малака, выкананне задання па асемяненні, захава­насць маладняку буйной рагатай жывёлы і інш.

Перад прысутнымі пастаўлены задачы па павелічэнні тэмпаў росту малака, выкананні тэхналагічных рэгламентаў. Наколькі апошняга ўдасца дасягнуць і з якой адказнасцю ў гаспадарках падыдуць да рашэння пастаўленых задач, пакажуць вынікі 6-ці месяцаў работы — для іх абмеркавання спецыялісты галіны ізноў збяруцца.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.