Працавалі пастаянныя камісіі
У мінулы аўторак у райвыканкаме працавалі пастаянныя камісіі. Іх члены — дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, абмеркавалі актуальныя пытанні.
Камісія па пытаннях бюджэту і фінансава-крэдытнай сістэмы і камісія па аграрных пытаннях, харчаванні і сацыяльным развіцці тэрыторый гаварылі аб выкарыстанні зямельных участкаў, прадастаўленых грамадзянам на тэррыторыі Брожскага і Цялушскага сельсаветаў. Пастаянныя камісіі па пытаннях законнасці, выканання правоў і свабод грамадзян, а таксама па мандатах, рэгламенту, пытаннях мясцовага кіравання і самакіравання абмеркавалі стан законнасці і правапарадку на тэрыторыі Сычкаўскага і Глушанскага сельсаветаў і меры па папярэджанні злачынстваў і правапарушэнняў. Камісія па пытаннях сацыяльна-культурнай сферы і сацыяльнай абароны грамадзян разглядала пытанні развіцця агульнай сярэдняй адукацыі ў раёне ў 2015-2016 гадах. Пастаянная камісія па пытаннях эканомікі і сферы вытворчасці абмяркоўвала выкананне ДГУП “Бабруйскі гандлёвы цэнтр” санітарна-эпідэмічнага заканадаўства.
Алена КАРПЕНКА.