Темы

Падзякавалі за працу

Падзякавалі за працу

Холдынг “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкіна крынка” — прадпрыемства, для якога колькасць і якасць пастаўляемага на перапрацоўку малака надзвычай важныя. Таму вялікае значэнне тут надаюць развіццю сыравінных зон.

IMG_0001sНемалая работа ў гэтым плане праводзіцца Бабруйскім філіялам холдынгу — вытворчым унітарным прадпрыемствам “Бабруйскмалако”. Спецыялісты прадпрыемства ў звязцы з Бабруйскім райвыканкамам пастаянна праводзяць сумесную работу, накіраваную на паляпшэнне якасных паказчыкаў сыравіны. Апошняе дае станоўчыя вынікі — некаторыя фермы па ра­дзе паказчыкаў значна палепшылі якасць малака, што, у сваю чаргу, прывяло да паляпшэння якасці гатовай прадукцыі, якую выпускае холдынг і “Бабруйскмалако” у прыватнасці. Сярод іх і МТФ Туркі ААТ “Неўскі-Агра”.

У мэтах падзякаваць вытворцаў каштоўнай сыравіны за гэта па ініцыятыве кіраўніка холдынгу Ігара Кананчука перапрацоўшчыкі ў асобе дырэктара ВУП “Бабруйскмалако” Таццяны Карнілавай і начальніка лабараторыі па якасці Ірыны Сямёнавай наладзілі для калектыву фермы “салодкі” круглы стол. Ад райвыканкама ўдзел у мерапрыемстве прыняў спецыяліст па якасці райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў. За кубкам гарбаты прысутныя абмеркавалі праблемныя пытанні і тое, што жывёлаводам неабходна рабіць надалей, каб падтрымліваць і паляпшаць дасягнутыя паказчыкі. “У апошнім — наша сумесная задача і сумесная зацікаўленасць, — адзначыла, звяртаючыся да работнікаў МТФ, Таццяна Карнілава. — Ад аб’ёмаў і якасці сыравіны вытворцаў залежаць аб’ёмы і якасць нашай прадукцыі і яе здольнасць канкурыраваць на знешнім рынку, а значыць — і стабільнасць вашага заробку”.

Работнікі фермы, у сваю чаргу, падзякавалі перапрацоўшчыкам за ўвагу, прыемна праведзены час і запэўнілі ў плённай працы.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем