Темы

Вучымся быць рацыянальнымі

Масавыя палявыя работы, як вядома, патрабуюць выкарыстання значных аб’­ёмаў нафтапрадуктаў. Але ці заўсёды яны выкарыстоўваюцца эканомна і па прызначэнні? Практыка мінулых гадоў паказала, што не заўсёды, а таму спатрэбіліся дадатковыя меры, накіраваныя на павелічэнне адказнасці за безгаспадарлівасць.

Вырашыць праблему з перамяшчэннем паліва ў гаспадарках можна з дапамогай спецыяльных навігатараў. Але ў сувязі з тым, што на сёння сучаснымі прыстасаваннямі абсталявана не ўся тэхніка — такая магчымасць адсутнічае ў акцыянерных таварыствах “Саўгас Кісялевічы”, “Неўскі-Агра” і СВК “Калгас імя Дзяржынскага” — у раёне створана і дзейнічае камісія, у задачы якой уваходзіць кантроль за выкарыстаннем паліўных рэсурсаў: арганізацыя яго ўліку, выключэнне крадзяжу. У дапамогу раённай аналагічныя камісіі створаны і ў саміх гаспадарках: на месцах замацаваны работнікі, якія ня­суць адказнасць кожны за свой накірунак — улік гаруча-змазачных матэрыялаў, іх спісанне і г.д. Як адзначыў начальнік вытворчага аддзелу райсельгасхарчу Яўген Бярозкін, работа раённай камісіі ўжо дапамагла некаторым бухгалтэрыям з арганізацыяй складскога ўліку паліва і сваю дзейнасць у гэтым накірунку працягвае.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

В профессиональное будущее

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость
Навстречу ВНС

Делегат ВНС Виталий Сидюк провел встречу с трудовым коллективом социального пансионата «Каменка»

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем