Темы

У аб’ектыве — перадавікі “Саўгаса Кісялевічы”

У аб’ектыве — перадавікі “Саўгаса Кісялевічы”

Менавіта механізатары гэтай гаспадаркі, па выніках на ўчарашні дзень, прызнаны лідарамі на ўборцы травянога корму.

С. Феднеў і Ф. Кантаеў
С. Феднеў і Ф. Кантаеў
К. Сілівончык
К. Сілівончык

Не парушаючы добрай традыцыі дзякаваць працаўнікоў палёў за дасягненне высокіх паказчыкаў у рабоце і падбадзёрваць іх да плённай працы ў далейшым, на сенажаці сельгаспрадпрыемства напярэдадні наведаўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў і мы — карэспандэнты “раёнкі”, у чыёй традыцыі рабіць фотаздымкі працоўных будняў земляробаў на памяць. Выказаўшы перадавікам корманарыхтоўкі цёплыя словы прызнання і пашаны Сяргей Іванавіч уручыў Удзячнасці Бабруйскага райвыканкама за добрасумленную працу, вымпелы і чырвоныя сцяжкі райкама галіновага прафсаюза занятым на перавозцы сянажнай масы Аляксандру Міхайлавічу Рагалевічу і Фёдару Аліханавічу Кантаеву, а таксама Канстанціну Ігаравічу Сілівончыку, у чыіх абавязках зграбаць правяленую масу ў валкі. У аб’ектыў фотака­рэспандэнта трапіў і бусел. І гэта таксама незнарок: трактарысты жар­туюць — без гэтых мудрых “павадыроў” добрых вынікаў у рабоце наўрад ці можна было дасягнуць.

А. Рагалевіч
А. Рагалевіч

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость
Точка зрения

Коррозия государственности: как олигархический клан и коррупция при Зеленском уничтожают Украину изнутри

3 сентября 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Аграрии «Агрокомбината Бобруйский» ведут уборку кукурузы на силос

2 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем