Не слабее ўвага да малака
Нямала ўвагі ў гэтыя дні надаецца вытворчасці малака і яго якасці.
Што да апошняга, то тут, як адзначыў галоўны спецыяліст вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Кісялёў, станоўчыя зрухі даволі прыкметныя: з пачатку чэрвеня ў цэлым па раёне гатункам экстра прададзена 45% ад агульнага аб’ёму рэалізаванага малака (у мінулым годзе за гэты перыяд — 21%). Вышэйшым гатункам адпаведна 48 і 69%, першым — 7 і 10%.
І хоць да выканання пастаўленай перад жывёлаводамі задачы яшчэ няблізка — давесці рэалізацыю малака гатункам экстра на МТФ, аснашчаных даільнымі заламі, да 90% — у гаспадарках прадпрымаюцца ўсе магчымыя меры, каб гэтае наблізіць. У прыватнасці, павышана ўвага да своечасовага выяўлення хвароб і лячэння жывёл, да выканання работнікамі ферм санітарна-гігіенічных патрабаванняў і інш. Таксама працуе рабочая група па кантролі за якасцю малака ў гаспадарках, створаная з ліку спецыялістаў райсельгасхарчу і работнікаў “Бабушкінай крынкі”.
Алена КАРПЕНКА.