Героі мірнага часу

Традыцыя ўзнагародж­ваць перадавікоў вытворчасці, якія дасягнулі на тыдні найвышэйшых паказчыкаў падчас нарыхтоўкі травянога корму, у раёне працягваецца.

Г. Гальчанка, Л. Крычко, Д. Кунец, М. Гертман, Д. Вяроўкін
Г. Гальчанка, Л. Крычко, Д. Кунец, М. Гертман, Д. Вяроўкін

Героямі зялёнага жніва на пачатак бягучага тыдня прызнаны механізатары філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі КХП” Дзмітрый Кунец і бацька з сынам — Юрый і Аляксандр Булацкія.

Аляксандр і Юрый Булацкія
Аляксандр і Юрый Булацкія

Павіншаваць земляробаў за сумленную працу, уручыць ім граматы раённага аб’яднання прафсаюзаў, вымпелы ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і сувеніры ад раённай газеты выехалі, як і ў папярэднія разы, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко, в.а. начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін, карэспандэнт “раёнкі”. Выказаць словы па­дзякі і пашаны перадавікам корманарыхтоўкі прыехалі таксама в.а. дырэктара ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” Мікалай Гертман, в.а. дырэктара філіяла Генадзь Гальчанка.
Усіх трох механізатараў, як і разлічвалі, напаткалі за справай. Дзмітрый Кунец займаўся касьбой травы, Аляксандр Булацкі — яе падборкай і здрабненнем, Юрый — адвозкай зялёнай масы.

Улічваючы важкасць работы, якой займаліся нарыхтоўшчыкі корму, і тое, што кожны з іх імкнуўся зрабіць як мага болей, нашая сустрэча з механізатарамі не была працяглай. Між тым, кожны з іх, упэўнена, зразумеў — іх праца ацэнена, яна — у пашане, а самі яны — героі мірнага часу.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.