Темы

За працу — пашана

За працу — пашана

Аб’ектам цікавасці раённага аб’яднання прафсаюзаў і нашых карэс­пандэнтаў учора стаў СВК “Гігант”. У гэтай сельгасарганізацыі пра­цуюць механізатары, чые паказчыкі на нарыхтоўцы травянога корму, па стане на пятніцу, прызнаны аднымі з найвышэйшых у раёне.

IMG_8441
В. Тарасевіч
IMG_8461
У. Шапялевіч

Сярод лідараў корманарыхтоўкі, чыя праца заслугоўвае асаблівай пашаны, Міхаіл Лявонавіч Чарноў — ён у гэтыя дні заняты на перавозцы сянажнай масы, а таксама Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч і Уладзімір Ільіч Шапялевіч, каго мы засталі за падборкай і здрабненнем травы. Гэтай работай механізатары на сваёй тэхніцы займаліся на сенажаці паблізу Вялікіх Бортнікаў.

М. Чарноў
М. Чарноў

У мэтах аддзячыць земляробаў за добрасумленную працу, за значны ўклад у агульную справу, накіраваную на развіццё гаспадаркі і раёна ў цэлым, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко па традыцыі ўручыла перадавікам корманарыхтоўкі ганаровыя граматы аб’яднання, якое ўваходзіць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, пажадала здароўя, плёну ў працы і дасягнення пастаўленых мэт. А фотакарэс­пандэнт “раёнкі” — зноў жа па традыцыі — гэты ўрачысты момант узяў у аб’ектыў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

«Два колеса — двойная опасность!». 24 апреля Госавтоинспекция проводит Единый день безопасности дорожного движения

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Антон Каранкевич провел прием граждан и встречу с населением в Бортниковском сельсовете

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

На трассе Могилев-Бобруйск из-за сильного ветра образовалось пылевое облако, столкнулись пять машин 

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 24 апреля в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем