Работнікі культуры ўдзельнічалі ў спартакіядзе

20 і 21 мая ў алімпійскім спартыўным комплексе “Стайкі” — сучаснай базе для трэніровак спартсменаў-прафесіяналаў — прайшла 10-я летняя спартакіяда работнікаў культуры і мастацтваў краіны. Сярод трох раёнаў Магілёўшчыны, якія абаранялі гонар вобласці, быў і Баб­руйскі.

IMG_2036У склад раённай каманды ўвайшлі 4 чалавекі: дырэктар цэнт­ралізаванай клубнай сістэмы Аляксандр Волікаў, галоўны бухгалтар аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Аліна Калашманава, начальнік групы цэнтралізаванага гаспадарчага абслугоўвання аддзела Сяргей Болбас і дырэктар Глушанскага СДК Ірына Салагуб.

Па выніках спартакіяды зборная вобласці заняла 5-е агульнакаманднае месца, ў тым ліку і дзякуючы намаганням аматараў спорту Бабруйшчыны, якія ў валейболе ўпэўнена занялі прызавое 3-е месца. Спаборнічаць работнікам культуры і мастацтваў давялося і ў такіх відах спорту, як настольны тэніс, дартс, легкаатлетычны крос і іншых.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.