Темы

Пісьменнік-дабрадзей для ўсіх дзяцей

Пісьменнік-дабрадзей для ўсіх дзяцей

У Міхалёўскім ВПК «Дзіцячы сад-СШ» прайшла творчая сустрэча з пісьменнікам, дабрачынцам, выдаўцом, аўтарам вясёлых і неверагодных гісторый для дзяцей — Валерыем Квілорыя. На сустрэчу былі запрошаны вучні малодшага школьнага ўзросту.

000DS8849Пісьменнік па-майстэрску авалодаў увагай школьнікаў, бо цікава і эмацыянальна раказваў пра прыгоды сваіх літаратурных герояў. Усе гісторыі не толькі смешныя, цікавыя і займальныя, але, што немалаважна, вучаць дзяцей дабрыні, спагадзе, сумленнасці і справядлівасці. Шмат яго кніг напісаны ў стылю фантастыкі, але, як сцвярджае аўтар, іх аснова — рэальныя падзеі, якія ён запазычыў, вывучаючы неапазнаныя з’явы і гісторыю. Валерый Квілорыя пазнаёміў дзяцей з новымі творамі іншых аўтараў, адказаў на шматлікія пытанні і запрасіў школьнікаў дасылаць свае літаратурныя творы на яго сайт.

У гэты ж дзень Валерый Тамазавіч наведаў прытулак Бабруйскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра, дзе таксама сустрэўся з дзецьмі і падарыў ім бібліятэку сваіх кніг. Хочацца адзначыць, што пісьменнік другі год запар прымае ўдзел у навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» і перадае дзецям Бабруйшчыны цікавыя і прыгожа аформленыя кнігі.

Напрыканцы мерапрыемства кожны з ўдзельнікаў дзівоснага падарожжа атрымаў ад бібліятэкараў цэнтральнай раённай бібліятэкі прыгожа ілюстраваны буклет з запрашэннем прачытаць кнігі Валерыя Квілорыя ў бібліятэках раёна.

Рана незагойная

Гадзіна смутку «Чарнобыльская рана незагойная» была прысвечана 30-годдзю аварыі на ЧАЭС.

Гадзіна адбылася 22 красавіка ў Хімоўскім ВПК «Дзіцячы сад-СШ». Мэта мерапрыемства — асэнсаваць з вучнямі праблему Чарнобыля, стварыць атмасферу суперажывання і роздуму. Супрацоўнікі КУП «Бабруйсккіно» падрыхтавалі для вучняў новую дакументальную стужку «Белвідэацэнтра» — «Чарнобыль — экзамен для нацыі». Бібліятэкар цэнтральнай бібліятэкі Н. Гашко пазнаёміла прысутных з кнігамі, прадстаўленымі на выставе «Рэха Чарнобыля», правяла прэзентацыю кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі С. Алексіевіч «Чарнобыльская малітва». Таксама гэта тэма знайшла адлюстраванне ў бук­леце «Трагедыя Чарнобыля ў творах мастацкай літаратуры», які атрымаў кожны ўдзельнік мерапрыемства.

Галіна БУТКЕВІЧ, намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі ДУК «ЦБС Бабруйскага раёна».

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем