Дэпутаты падтрымалі сельгасвытворцаў
У райвыканкаме працавала пазачарговая 25-я сесія раённага Савета дэпутатаў. Узначаліў яе старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Емяльянаў. Удзел у мерапрыемстве прыняў старшыня райвыканкама Аляксандр Осіпаў.
Асноўным пытаннем сярод тых, што выносіліся на абмеркаванне дэпутатаў, было “Аб выніках выканання паказчыкаў аказання дзяржаўнай падтрымкі з раённага бюджэту сельскагаспадарчым арганізацыям раёна”. Даклад па ім зрабіў 1-шы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоль Ланкуць. Дапоўнілі — кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, у якіх не былі выкананы ўмовы аказанай у 2014-2015 гадах дзяржаўнай падтрымкі, а таксама дэпутаты. Пасля прынятага апошнімі рашэння — захаваць аказаную дзяржаўную падтрымку з раённага бюджэту такім сельгасарганізацыям як ААТ “Неўскі-Агра”, СВК “Гігант”, СВК “Калгас імя Дзяржынскага”, ААТ “БЗТДіА”, Бабруйскі ААТ “Аграмашсервіс” — Аляксандр Осіпаў заклікаў іх кіраўнікоў прыкласці ўсе намаганні для таго, каб сёлетні сельскагаспадарчы год для калектываў склаўся значна лепей.
Дэпутаты прынялі рашэнні і па такіх пытаннях, як прадастаўленне ў арэнду паверхнёвых водных аб’ектаў
ААТ “БЗТДіА” і СФГ “ЛАМБАВА-АГРА”, аб змяненні межаў сельскага населенага пункта раёна і па некаторых іншых.
Алена КАРПЕНКА.