Дачнікі не застануцца без гандлёвага абслугоўвання

Да пачатку дачнага сезону, у мэтах павелічэння тавараабароту, Бабруйскім гандлёвым цэнтрам распрацаваны летнія маршруты аўталавак — гандаль з апошніх будзе ажыццяўляцца не толькі ў вызначаных вёсках, як гэта бывае на працягу года, але і ў садовых таварыствах, якія размяшчаюцца на шляху следавання перасоўных гандлёвых кропак.

Наведваць кожны дачны кааператыў пакуль вырашана двойчы на тыдзень. З-за таго, што некаторыя маршруты аўталавак значна падаўжаюцца, у гандлёвым цэнтры прынялі рашэнне накіроўваць па іх не адну, а дзве машыны — аўтатранспарту для гэтых мэт дастаткова. Акрамя таго, да ўсіх дачных кааператываў даведзена інфармацыя пра наяўнасць будаўнічых матэрыялаў, якія работнікі цэнтра, выконваючы папярэднія заяўкі дачнікаў, пададзеныя праз старшыню кааператыву, змогуць даставіць у выхадныя дні непасрэдна на летнікі.

Болей таго, у адпаведнасці з планам развіцця гандлю ў раёне, на сёлетні летні перыяд запланавана адкрыццё на тэрыторыі садова-агародных таварыстваў двух стацыянарных гандлёвых кропак — “Барок” і “Амельня”. Між тым, як паведамілі ва ўстанове, дадаткова такія павільёны з’явяцца і яшчэ ў двух СТ — “Хваля” і “Крапіўка”.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.