Темы

Беларускі фонд міру адзначыў юбілей

Беларускі фонд міру адзначыў юбілей

У красавіку сёлетняга года 55-годдзе з дня заснавання адзначыла адно са старэйшых грамадскіх аб’яднанняў — Беларускі фонд міру. Урачыстасць з гэтай нагоды прайшла ў мінулую пятніцу ў сталічнай філармоніі.

Emblema_Удзел у ёй прынялі дзяржаўныя і грамадскія дзеячы краіны, прадстаўнікі органаў выканаўчай і заканадаўчай улады, кіраўнікі ўсіх канфесій, паслы і прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу краін свету. Дэлегацыю нашага раёна ўзначаліла старшыня раённай арганізацыі Беларускага фонду міру, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава.

Падчас святочнага форуму быў зачытаны Прывітальны адрас ад Прэзідэнта. У ім было адзначана, што за гады існавання фондам міру праведзена значная міратворчая работа, аказана садзеянне ў аднаўленні сотні помнікаў. Фонд падтрымлівае ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і працы, аказвае дапамогу дзецям-сіротам. Пра тое, што ў нашай краіне кансалідацыя Фонда міру існуе не на словах, а на справе, і пацверджанне таму — самыя розныя маштабныя праекты, гаварылі і намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Бузоўскі, і Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усёй Беларусі Павел, і многія іншыя.

Віншуючы прысутных з юбілейнай датай, старшыня праўлення Беларускага фонду міру Максім Місько заўважыў, што суайчыннікі сёння могуць ганарыцца найбольшым дасягненнем незалежнай Беларусі — адсутнасцю вайны на тэрыторыі краіны. Пры гэтым адзначыў, што сваю дзейнасць фонд накіроўвае на ўмацаванне міру і дружбы паміж людзьмі і народамі.

Падчас форуму актывістам грамадскага аб’яднання былі ўручаны ўзнагароды — нагрудны знак Беларускага фонду міру “Заслужаны міратворца”, а творчыя калектывы падарылі прысутным цудоўную канцэртную праграму.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем