Завершана першая падкормка азімых

46442361У раёне цалкам завяршылі першую падкормку азотам азімых — зерневых культур і рапсу.

Праўда, у цэлым сітуацыя з мінеральнымі ўгнаеннямі няпростая. З амаль 10 тысяч тон дзеючага рэчыва, якія неабходны раёну пад сёлетнюю сяўбу ярыны, на ўчарашні дзень мелася крыху болей за трэць. Пры гэтым найлепшая сітуацыя з калійнымі ўгнаеннямі. Імі раён забяспечаны на 64 працэнты ад патрэбы. Найгоршая — з фосфарнымі. Іх пакуль маецца ўсяго 2 працэнты ад неабходнага. Азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі раён забяспечаны на 24 працэнты.
У разрэзе гаспадарак са станоўчага боку на гэты час, як адзначыла начальнік Бабруйскага філіялу АПВСХ Алеся Селіванава, можна вылучыць філіялы “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” і “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, дзе працэнт забяспеча­насці, дзякуючы дапамозе галаўных прамысловых прадпрыемстваў, складае 53 і 50 адпаведна, а таксама СВК “Гігант”. Выкарыстаўшы ўласныя сродкі (крэдыты банкаў), вытворчы кааператыў забяспечаны мінеральнымі ўгнаеннямі на 46 працэнтаў.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.