Веснавыя работы набіраюць абароты
Сярод асноўных відаў на гэтую пару — падрыхтоўка глебы пад веснавую сяўбу і непасрэдна сяўба ярыны. Што датычыцца першага, то на гэты час, па аператыўных дадзеных, у цэлым па раёне падрыхтавана палова ад запланаваных плошчаў. У СВК “Гігант” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” дадзеныя работы практычна завершаны.
Цалкам падрыхтавана глеба пад яравую сяўбу ў гаспадарках з нязначнымі пасяўнымі плошчамі, такіх як ТАА “ВЕОМ” і ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”. У філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” і БААТ “Аграмашсервіс” у гэтай справе набліжаюцца да паловы.
Пасеяна ўсяго ярыны на плошчы больш за 8 тысяч га, што складае болей трэці ад плану, у тым ліку ранняй ярыной — зерневымі і зернебабовымі засеяна болей 5 тысяч га з 7682 неабходных. Плануецца, што да 22 красавіка яравыя ячмень, авёс, пшаніца і зернебабовыя будуць цалкам пасеяны. Што датычыцца яравога рапсу, то ім сёлета будзе занята 1615 га. Болей паловы адведзеных плошчаў ужо засеяна.
У СВК “Калгас імя Дзяржынскага” і ААТ “Неўскі-Агра” сёлета, як і ў папярэднія гады, узяліся вырошчваць цукровыя буракі. І ў той, і ў другой
гаспадарцы іх пасеў ужо вядзецца. У СВК “Гігант”, акрамя іншага, актыўна займаюцца пасадкай бульбы. Пад гэтую культуру ў гаспадарцы адвялі 550 га. У цэлым па раёне “другім хлебам” будзе засаджана 870 га.
Алена КАРПЕНКА.