Темы

У прыярытэце былі і застаюцца здароўе і жыццё

У прыярытэце былі і застаюцца здароўе і жыццё

Раённы дзень аховы працы, прымеркаваны да Сусветнага дня, прайшоў у чацвер на базе УКП “Жылкамгас”.

IMG_0076704Яго арганізатарам выступіла ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама пры садзеянні сацыяльных партнёраў: раённага адб’яднання прафсаюзаў і савета наймальнікаў. Удзел у мерапрыемстве прыняла і намеснік начальніка міжраённага аддзела абласнога ўпраўлення Дэпартаменту дзяржінспекцыі працы Л. Балакер.

Першая частка дня насіла практычны характар і прайшла на створаным на тэрыторыі жылкамгасу вучэбна-трэніровачным палігоне. Падчас яе вядучы інжынер па ахове працы прадпрыемства А. Нарочных на прыкладзе макета калодзежа расказаў, а яго падначаленыя паказалі, як бяспечна працаваць з апошнім, пачынаючы ад атрымання нараду-допуску да закрыцця калодзежа. Тут жа было прадэманстравана, як бяспечна працаваць у траншэі.

Тэарэтычную частку, якая прайшла ў класе па ахове працы, адкрыў А. Кулакоўскі, галоўны спецыяліст упраўлення па ПзіС. Ён давёў да прысутных інфармацыю пра стрэс на працы, які здольны прывесці да сур’ёзных захворванняў работніка, і тое, як яго не дапусціць. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Л. Крычко распавяла пра ажыццяўленне грамадскага кантролю па ахове працы з боку прафсаюзаў.

Заакцэнтавала ўвагу на тым, што ў мэтах паляпшэння работы ў дадзеным накірунку ў раёне створана камісія па ахове працы, і добра было б, каб у яе рабоце не было месца фармалізму. Апаратчык хімводаачысткі, грамадскі інспектар па ахове працы жылкамгасу К. Барыскава пазнаёміла з ажыццяўленнем штодзённага кантролю па АП у арганізацыі. У заключэнне мерапрыемства спецыялістам былі дадзены кансультацыі па тэме і завострана ўвага на тым, што дробязяў у пытаннях бяспекі працы быць не можа, бо за імі — здароўе і жыццё людзей. А гэта для наймальніка і дзяржавы было і застаецца ў прыярытэце.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Фокус внимания

Помнить, чтобы жить

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

О безопасной жизнедеятельности в зимний период говорили спасатели с жителями Телуши

25 февраля 2026
Читать новость
Общество

Профсоюз районного центра соцобслуживания населения подвел итоги работы

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Беларуси усовершенствуют блокировку мошеннических звонков — как она будет работать

25 февраля 2026
Читать новость
Общество

Подвели итоги и наградили. Состоялось II заседание профсоюза работников образования и науки

25 февраля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Красота женщины — в сиянии ее глаз

25 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем