Темы

Праблем хапае — былі б грошы

Праблем хапае — былі б грошы

 

Дэпутат Хімоўскага сельскага Савета дэпутатаў В.В. Бяржанін з тых людзей, хто ва ўсім лю­бяць DSC00005
пастаянства. Гэта датычыцца і прафесіі, і жыццёвых прынцыпаў. Пасля заканчэння ў 1985 годзе школы ў Міхалёва, дзе на той час жыла іх сям’я, прыйшоў у Калінкавіцкую зверагаспадарку і працуе там дагэтуль — падвозіць на аўтобусе да месца работы, а затым дамоў работнікаў-гараджан, кіруе пагрузчыкам. Прыкладна столькі ж Віктар Васільевіч жыве ў Бабіна-1. Туды бацькі перасяліліся пасля таго, як уладкаваліся на працу ў зверагаспадарку. Таму, вядома, у населеным пункце і навакольных вёсках майму суразмоўцу знаёмы кожны жыхар і кожная праблема, што хвалюе людзей.

— На сёння галоўнае — падсыпка вуліц Камсамольскай, Лясной і некаторых іншых у Бабіна-1, — дзеліцца дэпутат. — З гэтым пытаннем выйшлі і на раённы Савет дэпутатаў, але ўсё ўпіраецца ў грошы, якіх цяпер не дастае: пасля засушлівага лета раёну даводзіцца нялёгка. Вядома ж, людзі гэта разумеюць, як і тое, што рамонт патрэбен не толькі нашым дарогам. Але ж і патрабаванні да апошняга прад’яўляюць заніжаныя — не асфальтаваць, як хацелася б у ідэале, а толькі падсыпаць.
Праўда, ёсць і тое, што народнаму абранніку ўдалося рэалізаваць. Як дэпутата і проста як неабыякавага чалавека — бацьку і дзядулю — Віктару Васільевічу не давала спакою занятасць, а лепш сказаць — незанятасць мясцовых дзяцей у вольны час. Камп’ютар і тэлевізар — гэта добра, лічыць мой суразмоўца: пашырае кругагляд дзяцей, але ж і на фізічнае развіццё, адпачынак на свежым паветры забывацца не варта. І вырашыў дэпутат ад задуманага перайсці да справы. Атрымалася. Яго намаганнямі, пры матэрыяльным садзеянні прадпрыемства, дзе працуюць і ён, і многія вяскоўцы, пабудаваны функцыянальная дзіцячая пляцоўка для адпачынку самых маленькіх жыхароў і спартыўная — для падлеткаў і дарослых (на фота).

IMG_2010З надыходам вясны шмат увагі, па словах дэпутата, патрабуюць пытанні, звязаныя з навядзеннем парадку на зямлі.
— І гэта правільна, — адзначае Віктар Васільевіч. — Прайшоў той час, калі на вясковых вуліцах складзіравалі ўсё, чаму не было месца ў двары. Цяпер робім усё для таго, каб і вуліца, і двор былі дагледжанымі. Вось і ў бліжэйшы выхадны збіраемся арганізаваць суботнік, навесці парадак там, дзе яго яшчэ няма, — людзі да гэтага адносяцца з разуменнем.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем