Моладзь прыняла ўдзел у акцыі
З 2 па 9 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў Беларусі праходзіць добраахвотная акцыя “Тыдзень лесу-2016”, прысвечаная 30-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Адкрылі акцыю работнікі Бабруйскага лясгасу сумесна з членамі “БРСМ” — навучэнцамі БДПЛ № 13. Яны прынялі ўдзел у насаджванні бярозак паблізу в. Сычкава. Па словах 1-га сакратара РК ГА “БРСМ” Веранікі Падаляк, юнакі і дзяўчаты працавалі зладжана, добра разумеючы, якую карысць прыносяць і свайму раёну, і краіне ў цэлым.
Алена КАРПЕНКА.