Темы

Адзін з тых, хто на сабе зведаў цану міру

Адзін з тых,  хто на сабе зведаў  цану міру

Жыхару вёскі Лекерта Ерасту Анд­рэевічу Іванову ў сакавіку споўнілася 90 год. З гэтай нагоды, мы наведаліся да доўгажыхара, каб павіншаваць яго са святам. Старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Я.У. Доўнар уручыла ўдзельніку Вялікай Айчыннай падарунак.

Перш чым пачаць свой аповед пра Ераста Андрэевіча, зраблю адступленне, каб паўтарыць казанае-пераказанае за 70 пасляваенных год — якія ж мы шчаслівыя, што жывем пад мірным небам, і як, маючы гэтае шчасце, зачастую яго недаацэньваем. Ераст Андрэевіч — адзін з тых, хто на сабе зведаў цану міру, на чый лёс выпала ваеннае ліхалецце і ў яго гэтага ліха было болей, чым у дастатку. Ён не быў у партызанскім атра­дзе, не станавіўся пад кулямётныя чэргі на полі бою, але штораніцы, ад першага дня вайны і да апошняга, да знямогі знясілены ад голаду і холаду, заступаў на працоўнае месца ленінградскага ваеннага завода, каб савецкая армія не мела недахопу ў зброі. Спачатку стаяў на зборцы аўтаматаў Калашнікава, наждачкай адшліфоўваў асобныя яго часткі — у дзень па паўтары тысячы адзінак. Ад таго што вытворчасць была шкоднай, захварэў на туберкулёз лёгкіх. Пасля працаваў на зборцы «Кацюш». Адзін з тых, каму ўдалося перажыць блакаду горада на Няве, у якім малады чалавек апынуўся за тры месяцы да пачатку вайны, каб працягнуць адукацыю пасля сямі класаў мясцовай школы.


— Дагэтуль не разумею, як змог вытрымаць той страшэнны голад, — аціраючы ад слёз вочы, згадвае ветэран. — Мой аднавясковец не адолеў. Апух ад голаду і памёр. Тады многія так мерлі — апухне твар, і няма чалавека. Ежу давалі адзін раз на дзень. У абед. Амаль заўсёды адно і тое ж. На першае — крышачку расольніку: вада з кіслымі агуркамі, без бульбы. На другое — маленькі біточак з бульбяных ачысткаў. Яшчэ адной бядой былі вошы, якія проста кішэла на целе і якія, гэтак жа, як і голад, бясконца даймалі, не давалі заснуць уначы. Ад усяго гэтага чалавек знясільваўся і нік.
Пасля перамогі над ворагам усімі праўдамі і няпраўдамі майму суразмоўцу ўдалося вярнуцца дамоў, у Лекерту. Стасункаў з роднымі на працягу ваенных год малады чалавек не меў і вельмі ўзрадаваўся, калі дазнаўся, што яны жывыя. Расказваючы пра сям’ю, у якой нарадзіўся, Ераст Андрэевіч з вялікай пашанай згадвае свайго бацьку. За мужнасць, кемлівасць і адвагу ён двойчы ўдастоены Крыжа ў 1-ю сусветную вайну. Жывучы у згодзе з верай, лячыў пропаведзямі ад фізічных і маральных нядугаў іншых людзей. Пайшоў з жыцця пачынальнік роду ва ўзросце 108 гадоў.
Пасля вайны Ераст Андрэевіч стаў працаваць вадзіцелем, ажаніўся. У чэрвені споўніцца роўна 57 год іх з жонкай сумеснага жыцця.
— Жыцця шчаслівага, — адзначае Матрона Іванаўна, якая цяпер у інваліднай калясцы. — У мужа залатыя рукі: за што ні браўся, усё цудоўна атрымоўвалася. Хату сам змайстраваў, і ў хаце ўсё без выключэння, на двары таксама. Іншы хто каб адпачыць пасля работы спяшаўся, а мой Андрэевіч працу сабе шукаў. Так і раней было, і цяпер, нягледзячы на гады.
На тое, што майму суразмоўцу перадалася бацькава цяга да выяўленчай творчасці, указвае арыгінальнае вонкавае ўпрыгожанне дваровых пабудоў.
Матрона Іванаўна з дачкою, якая на час нашага наведвання ветэрана прыехала да бацькоў з Санкт-Пецярбурга, наперабой расказвалі, наколькі любяць Ераста Андрэевіча жывёлы. Каты і сабакі, якіх на падворку заўсёды было не па адным, перад тым як гаспадар павінен быў прыйсці з работы, дружна выхо­дзілі на вуліцу яго сустракаць. Гледзячы на такое, сям’я была ўпэўнена — бацька на падыходзе дамоў. Не пустуе яго двор і цяпер. Як толькі пажылы чалавек выйшаў з хаты нас праводзіць, да яго ног кінуліся чатыры сытыя муркі і галасісты сабачка, якога Ераст Андрэевіч колькі год таму падабраў у марозны дзень на вуліцы.
Сярод беларусаў шмат людзей, прыцягальных сваёй сціпласцю. Ераст Андрэевіч адзін з іх. Расказваць пра сябе яму ніякавата. Здаецца, апраўдваецца, што зажыўся. Але як загараюцца дзедавы вочы, калі мы пытаемся пра дзяцей, якіх пяцёра, і якія ні на дзень не пакідаюць бацькоў сваёй увагай, хоць жывуць не побач. Пра дасягненні ўнукаў і праўнукаў — адна з іх як адораная студэнтка ўдастоена ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі.
У размове з доўгажыхаром, на жыццёвым шляху якога былі і скруха ваенных гадоў, і нялёгкія, але шчаслівыя гады аднаўлення, мы не змаглі абыйсці тэму сэнсу жыцця.
— Сэнс — у працы, — упэўнена адказаў ветэран. — Стваральнай працы на карысць сваёй сям’і, населенага пункта, дзе жывеш, сваёй краіны. Нездарма ж кажуць — праца ўпрыгожвае чалавека. Яна прыносіць задавальненне, акрыляе на будучы дзень, вядзе да ажыццяўлення задуманага, мары.
Падзяліўся ветэран і сваім меркаваннем адносна ладу жыцця. Не маючы шкодных звычак у прынцыпе, Ераст Андрэевіч пры гэтым дапускае, што ў святочны дзень чалавек можа дазволіць сабе вы­піць келішак-другі. Але толькі ў святочны і толькі абмежавана. Што датычыцца тытуню, то тут пажылы чалавек катэгарычны — атрута абавязкова скажацца на здароўі.
Гляджу на ветэрана і не пакідаю здзіўляцца, наколькі светлыя ў яго вочы — у іх дабрыня і цеплыня, мудрасць і вялікая любоў да лю­дзей і ўсяго жывога на зямлі. Міжволі прыходзіць думка — такое абвостранае пачуццё любові звычайна прыходзіць да чалавека пасля перамогі над невылечнай хваробай. І разумею — у выпадку Ераста Андрэеевіча такой хваробай быў блакадны Ленінград. І дзякуй Богу, што ён гэтую смяротную напастку адолеў.

Алена КАРПЕНКА.
Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024