Темы

Раён рыхтуецца да абласнога аматарскага праекту

Сёлетні год — Год культуры. У сувязі з гэтым у краіне, у тым ліку ў нас на Магілёўшчыне, вялікая ўвага надаецца культурна-масавай рабоце, развіццю народнай творчасці. Тэлерадыёкампанія “Магілёў” праводзіць абласны творчы праект “ Фестываль народных талентаў Магілёўшчыны”, задача якога — развіццё і папулярызацыя жанраў аматарскай мастацкай творчасці і народных промыслаў.

Дадзены праект праводзіцца на працягу сакавіка-снежня. Кожнаму раёну і гораду даецца магчымасць прадэманстраваць свае творчыя таленты на сцэне абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы. Наш раён са справаздачным канцэртам выступіць ужо 24 сакавіка.

— Вядома ж, мы павінны паказаць Бабруйскі раён з найлепшага боку, — адзначае загадчыца арганізацыйна-метадычнага аддзела раённага цэнтра культуры Алеся Пінхасі. — Таму і калектывы прыцягваем да гэтага найбольш моцныя: народны ансамбль народнай песні “Пярэзвы”, народны ансамбль танца “Беларусь”, маладую харэаграфічную групу “Дэбют”. Плануем выступ калектываў сельскіх устаноў культуры, у прыватнасці, народнага ансамбля народнай песні “Землякі” Гарбацэвіцкага СДК, салістаў цэнтра культуры. Акрамя непасрэдна канцэрта, у фае збіраемся наладзіць выставу работ народных майстроў — Юрыя Боўды, узорнага калектыву “Глечыкі” пад кіраўніцтвам Аляксандра Арлова, майстра з Пятровіцкага дома народнай творчасці Валянціны Гайшун, якая асвоіла тэхніку ткацтва паясоў, дзіцячы ўзорны лялечны калектыў “Паўлінка” Рэдкарожскага СДК. Таксама ёсць прапанова наладзіць перад пачаткам канцэрта выступленне нашай аркестровай групы.

Запісала Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском РОВД предупреждают о «новогодних» схемах выманивания денег

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе функционирует «Кризисная комната»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

С жителями агрогородка Ленина говорили о важности установки АПИ

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

Куда девать «низкосорт»? Распиливать вдоль и поперек!

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем