Темы

Рабіць не як ёсць, а як трэба

Рабіць не як ёсць, а як трэба
Семінар па гатоўнасці сельскагаспадарчых арганізацый раёна да правя­дзення веснавых палявых работ прайшоў у мінулую пятніцу на базе філіяла «Агракамбінат КХП» ААТ «Бабруйскі КХП». Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня райвыканкама Аляксандр Осіпаў, спецыялісты райсельгасхарчу на чале з начальнікам Анатолем Ланкуцем, дырэктар Магілёўскага абласнога Цэнтра павышэння кваліфікацыі работнікаў кіруючага складу і спецыялістаў Якаў Яроцкі, начальнік аддзела ДАІ РАУС Сяргей Казлоўскі, намеснік начальніка між­раённага аддзелу абласнога ўпраўлення Дэпартаменту дзяржінспекцыі працы Людміла Балакер, а таксама кіраўнікі і галоўныя спецыялісты гаспадарак.

IMG_07014На прыкладзе філіялу «Агракамбінат КХП», дзе да палявых работ ужо прыступілі, удзельнікам семінару было прадэманстравана, як павінна быць падрыхтавана сярэдняя гаспадарка да адказнай кампаніі, а таксама як, у мэтах зніжэння сабекошту вытворчасці, механізатарам сумесна з інжынернай службай філіялу ўдалося дапрацаваць некаторыя механізмы і дэталі сельгастэхнікі, у прыватнасці, загрузчыкі зерня, мінеральных угнаенняў. У сваю чаргу, Якаў Яроцкі даў слушныя парады, што ў гэтым плане, не прыцягваючы дадатковыя матэрыяльныя сродкі, можна зрабіць яшчэ. Па традыцыі аўтарытэтны эксперт зрабіў падказкі адносна асноўных настроек і рэгуліровак тэхнікі, нагадаў, што толькі няўхіснае выкананне тэхналагічных патрабаванняў падчас ворыва і іншых відаў палявых работ здольна прывесці да станоўчых вынікаў у раслінаводстве.

Падчас абмеркавання пытанняў арганізацыі веснавых палявых работ, гатоўнасці сельгасарганізацый да іх правядзення, забяспечанасці гаспадарак насеннем, кіраўнік раёна, разам з іншым, заакцэнтаваў увагу на неабходнасці строгага падыходу да кантролю за палівам. Адзначыў, што тых GPS-навігатараў, якія маюцца ў раёне, недастаткова, каб забяспечыць строгі ўлік гаручага, а гэта значыць — варта паклапаціцца аб іх набыцці. Акрамя таго, Аляксандр Осіпаў указаў на неабходнасць замацаваць у кожнай гаспадарцы канкрэтнага чалавека, які б ажыццяўляў кантроль за палівам.

Значная ўвага была ўдзелена пытанням аховы працы падчас палявых работ. Паводле слоў Людмілы Балакер, кантроль за выкананнем асноўных патрабаванняў апошняга: правядзеннем інструктажаў, мед­аглядаў работнікаў, забяспечанасці іх спецадзеннем, клопат пра тых, хто будзе працаваць з хімікатамі, — прамы абавязак кожнага кіраўніка.

Не для каго не сакрэт, што спраўны работнік — сыты работнік, таму шмат увагі было ўдзелена тэме арганізацыі харчавання, а таксама працоўнага спаборніцтва работнікаў, занятых на сяўбе. Пра іх расказаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў. Не абыйшлі ўдзельнікі семінару і такія актуальныя пытанні, як арганізацыя дарожнага руху з удзелам сельскагаспадарчай тэхнікі, парадак запаўнення пярвічных бухгалтарскіх дакументаў у перыяд правядзення палявых работ, матэрыяльнае стымуляванне занятых на сяўбе. Што датычыцца апошняга, то, як было адзначана, вельмі важна, каб налічэнне заробку ў гаспадарках было празрыстым. Інфармацыя пра аплату ўсіх відаў работ павінна быць змешчана на інфармацыйных стэндах, каб кожны работнік, ведаючы аб’ёмы выкананай ім работы і — абавязкова — ацэнку яе якасці, мог самастойна падлічыць заробак.

З улікам таго, што зусім хутка работы ў полі стануць масавымі, старшыня райвыканкама заклікаў
удзельнікаў семінару падыйсці да іх з максімальнай адказнасцю, правесці сяўбу ў аптымальныя тэрміны і пры высокай якасці, каб зямлі было за што аддзячыць земляробам.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем