Темы

Прайшоў семінар па жывёлагадоўлі

Прайшоў семінар па жывёлагадоўлі
Якія неабходна прыняць меры па нарошчванні аб’ёмаў прадукцыі жывёлагадоўлі? Як павялічыць надоі малака і палепшыць ягоную якасць? Які патрабуецца падыход да захавання маладняку буйнарагатай жывёлы? Якіх прытрымлівацца патрабаванняў да рэжыму і рацыёну кармлення з улікам сёлетняга дэфіцыту корму? Гэтыя і некаторыя іншыя пытанні абмеркавалі ўдзельнікі раённага нядзельнага выязнога семінару-нарады — спецыялісты райсельгасхарчу, кіраўнікі гаспадарак, начальнікі вет- і племслужбаў. Семінар прайшоў на базе трох гаспадарак: СВК «Калгас імя Дзяржынскага», ААТ «Неўскі-Агра» і Баб­руйскага ААТ «Аграмашсервіс». Удзел у ім прыняў і старшыня райвыканкама Аляксандр Осіпаў.

DS700108
З улікам таго што сёлетні год для жывёлагадоўлі раёна выдаўся надзвычай няпростым — многім гаспадаркам даводзіцца набываць травяны корм (іншым разам не лепшай якасці) за межамі раёна, а то і вобласці. Прымаецца да ўвагі любая ініцыятыва з боку сельгасарганізацый, здольная палепшыць якасныя паказчыкі корму і як вынік — садзейнічаць павелічэнню надояў. На МТФ Воўчая Гара СВК “Калгас імя Дзяржынскага” удзельнікам семінару быў наглядана прадэманстраваны нетрадыцыйны спосаб прыгатавання корму — здражжаванне. Па словах намесніка старшыні гаспадаркі Алены Пацыенкі, станоўчыя вынікі ад яго прымянення не прымусілі сябе доўга чакаць — малака ў рагуль прыкметна пабольшала. Зрабіўшы акцэнт на тым, што на ферме Воўчая Гара вядуцца да таго ж строгі штодзённы кантроль і аналіз вынікаў работы, начальнік райсельгасхарчу Анатоль Ланкуць заклікаў да такога падыходу ў іншых гаспадарках і парэкамендаваў кіраўнікам укараніць здражжаванне і ў сябе на фермах. Яшчэ адна асаблівасць сёлетняга травянога корму — павышаная кіслотнасць. Каб яе зні­зіць, у гаспадарках, як адзначыў кіраўнік раёна, не павінны грэб­аваць выкарыстаннем харчовай соды. Акрамя таго, Аляксандр Осіпаў нагадаў аб неабходнасці актыўнага выкарыстання такога спосабу ўзбагачэння корму вітамінамі, як падмешванне да здрабнёнай саломы хвоі.

DS700106

На МТФ Туркі ААТ “Неўскі-Агра” удзельнікам нарады былі прадэманстраваны “хаткі” для асобнага ўтрымання нованаро­джаных цялятак, нагаданы асаблівасці кармлення маладняку. Сама па сабе ініцыятыва з “хаткамі”, па словах кіраўніка раёна, нядрэнная, і дадзены вопыт заслугоўвае таго, каб быць перанятым (у дапрацаваным выглядзе), аднак пры ўмове адпаведнага догляду за жывёлай: своечасовай ачысткай памяшканняў, рэгулярным аглядам цялят ветэрынарнымі ўрачамі. Спецыялістам ААТ “Неўскі-­Агра” кантроль за ўсім гэтым даручана ўзмацніць.

DS700105Падчас нарады адзначалася, што ў доглядзе за жывёлай важна дай­сці да кожнай рагулі: калі адной неабходна ўзмацніць харчовы рацыён, то другой, магчыма, забяспечыць павышаную ўвагу ветэрынара. У гэтай сувязі апраўдвае сябе, як адзначыў Анатоль Ланкуць, спосаб вылучэння кароў у групы, які ўдзельнікам семінару быў прадэманстраваны на базе МТФ Слабада Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”. У кожнай групы свой рацыён. Напрыклад, калі малапрадукцыйныя каровы атрымліваюць удзень па 2 кг камбікорму, то высокапрадукцыйныя — па 3 і болей. Падчас семінару было ўказана на неабходнасць актывізаваць работы па падрыхтоўцы летніх лагераў для ўтрымання жывёлы.

Абмяркоўваючы праблемы жывёлагадоўлі, удзельнікі мерапрыемства не абыйшлі і пытанні раслінаводства. Сёлета як ніколі стала зразумела, наколькі ўзаемазвязаны адна галіна з другой. Найбольш вопытныя кіраўнікі далі слушныя парады калегам адносна арганізацыі падсейвання траў, каб, улічваючы непрадказальнае надвор’е, у раёне была выкарыстана любая магчымасць мінімізаваць страты травянога корму.

DS700107Акрамя непасрэдна тэхналагічных працэсаў, звязаных з вытворчасцю жывёлаводчай прадукцыі, шмат увагі падчас нарады было ўдзелена пытанням працоўнай дысцыпліны ў калектывах і адносін да сваіх абавязкаў спецыялістаў і кіраўнікоў гаспадарак — так званаму чалавечаму фактару. Бясспрэчна, гаспадаркі розняцца па сваім фінансавым стане, і тое, што з лёгкасцю можа ўкараніць у сябе адна — не пад сілу другой. Але ёсць і іншы бок. Чаму ў той жа “Стасеўцы” паклапаціліся пра хваёвы вітамін для жывёлы, а, да прыкладу, у “Неўскім-Агра” і іншых забыліся? Чаму, возячы корм здалёку, ля малочна-таварнага комплексу Хімы дагэтуль не ўпарадкавана ўласная траншэя (на фота справа)? Чаму ў адных гаспадарках жывёла харчуецца ў адпаведнасці з рэжымам, у другіх — як прыдзецца? З тым, што адказы на гэтыя пытанні ляжаць, як кажуць, у плос­касці сумлення — не паспрачаешся. Гэта відавочна, і пра гэта гаварыў на семінары кіраўнік раёна, заклікаючы асобных перамяніць свае адносіны да даручанага. Тым, хто не пераменіць, лагічна чакаць перамен кадравых.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко рассказал о непубличной части Концепции национальной безопасности

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

ВНС — день 2-й: делегаты и приглашенные, в том числе представители нашего района, уже прибыли во Дворец Республики

25 апреля 2024
Актуально

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня — утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В гостях у воинов-зенитчиков

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024