Темы

Працоўныя дасягненні “Малочнай даліны”

Працоўныя дасягненні “Малочнай даліны”

Знаёмства з фермерскай гаспадаркай “Малочная даліна”— пераможцай раённага спаборніцтва па выніках мінулага года ў намінацыі “Сярод сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак”, пакінула надзвычай прыемныя ўражанні. Не таму, што ўсё там уладкавана і беспраблемна — апошняга якраз хапае, а таму што настрой у гаспадароў — на стваральную працу: паляпшэнне яе ўмоў, нарошчванне пагалоўя, павелічэнне аб’ёмаў вытворчасці.

000035054Заснаваная 5 год таму фермерская гаспадарка Аляксандра Хурсанава (на здымку) на сёння ўжо мае значныя дасягненні — з 35 кароў дойнага статку “Малочная даліна” разраслася (разам з маладняком) да 70 галоў. Хлява, які гаспадар пабудаваў для гэтых мэт на ўласным падворку, стала недастаткова, таму з мінулагодняй вясны гаспадарка перабралася ў прасторны калгасны хлеў, які з некаторага часу не выкарыстоўваўся і цяпер патрабуе немалых грашовых уліванняў. Пабудову фермер пакуль арандуе, але ў планах — прыдбаць ва ўласнасць. Таму, наколькі дазваляюць сродкі, займаецца аднаўленчымі работамі. І ўсё гэта адначасова з асноўным вытворчым працэсам. Апошнім займаецца ўся дружная сям’я Хурсанавых. Сам фермер, жонка Ала, старэйшы сын, якому 24 гады. Дапамагаюць два работнікі: брат гаспадара Алег Аляксандравіч і Уладзімір Смалянок. Знаходзіцца работа ў вольны час і для малодшага сына-школьніка.

Праца ў жывёлагадоўлі Аляксандру Аляксандравічу вядома з дзяцінства: даяркай была ягоная бабуля, 5-6 кароў заўсёды трымалі ў падсобнай гаспадарцы бацькі. Таму ўзяўся ён за гэтую справу, добра ўсведамляючы ўсе яе станоўчыя і адмоўныя бакі. Нягледзячы на пару года, працоўны дзень Хурсанавых пачынаецца надосвітку. Да дойкі — зімой яна двухразовая — прыступаюць ў 5 гадзін, улетку дояць рагуль тройчы. Працоўны дзень гаспадара завяршаецца — асабліва ў напружаны перыяд расцёлаў — каля апоўначы. Патрапіць на працягу дня дамоў здараецца далёка не заўсёды, таму на ферме абсталяваны ўтульны пакойчык для адпачынку і перакусаў. Калі на пачатку сваёй дзейнасці рагуль даводзілася даіць уручную, то сёння на ўзбраенні фермера 4 сучасныя малочныя апараты, набытыя непасрэдна ў вытворцы. У гаспадарцы маецца халадзільная ўстаноўка на 4 т малака. Удалося разжыцца неабходнай сельгастэхнікай.

За мінулы год фермерская гаспадарка прадала дзяржаве 170 т малака пры плане 150 т. Ад адной каровы ўдзень тут бяруць 13-15 кг малака ў зімовую пару, улетку — прыкладна 18-25. Дзякуючы дзяржаўнай датацыі на малако, за гэтыя сродкі набываюць для гаспадарчых мэт паліва, мінеральныя ўгнаенні.

Каб задаволіць патрэбу жывёлы ў корме, на рахунку гаспадаркі маецца 70 га зямельных угоддзяў, з якіх 30 — ворыва і 40 — сенакосы і паша. З уласнага зерня тут штогод рыхтуюць неабходныя ў рацыёне жывёлы камбікармы. У планах гаспадара — павялічыць пагалоўе да 100 і болей кароў, а разам з тым — аб’ёмы вытворчасці малака і заробак занятых у гаспадарцы людзей.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024