Палявыя работы
Сонейка на гэтым тыдні было не зусім лагодным, а ў нядзелю, калі мы наведаліся на малочна-таварную ферму Воўчая Гара СВК “Калгас імя Дзяржынскага”, і ўвогуле адчуваўся подых зімы. Але ў гаспадарцы не збіраліся цалкам спыняць распачатыя да халадоў палявыя работы.
На той час, як паведаміла галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Г.М. Вяроўкіна, каля 100 га плошчаў ужо было заарана, на 40 га праведзена закрыццё вільгаці, на плошчы ў 36 га выканана абрэзка яблыневага саду. У дзень нашага наведвання на полі паблізу фермы выконваліся работы па раскідванні арганічных угнаенняў. Займаліся гэтым І.А. Юшкевіч на трактары «МТЗ-80» з раскідвальнікам і А.Ф. Шлык на трактары «МТЗ-82». Пагрузку арганікі з месца зімовага захавання ажыццяўляў
Д.А. Тарасевіч на трактары «Амкадор».
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.