Темы

Цеплыня бацькоўскіх рук

Цеплыня бацькоўскіх рук
Як бы добра не было дзіцяці-сіраце і дзіцяці, якое засталося без бацькоўскай апекі, у інтэрнатнай установе, якімі б сучаснымі рэчамі апошняя не была абсталявана — у сям’і маленькаму чалавечку лепей. Сапраўднай сям’і — з матуляй, якая прылашчыць і пашкадуе, з татам, які дапаможа і падкажа, з уласным пакоем, дзе можна пабыць у самоце, заняцца любімай справай, куды можна запрасіць сяброў. Дзе, калі звяртаюцца, то менавіта да цябе, а не да ўсіх, чакаюць са школы, то менавіта цябе. Дзе ты не імкнешся засяродзіць на сабе ўвагу, а ты — увага ўсіх. І няхай гэта эгаістычна, няхай сто разоў замнога — але ж размова ідзе пра дзіцяці. Маленькага чалавечка, якому ўсё гэта проста неабходна, каб адчуваць сябе шчаслівым, каб вырасці гарманічнай асобай і такую ж гармонію стварыць у будучым сваім дзецям.

DSCN0229

Думкі — узяць у сваю сям’ю дзяцей, якія трапілі ў надзвычайную жыццёвую сітуацыю, стварыць ім утульнасць і камфорт, падарыць сваю любоў, агарнуць клопатам прыходзяць да многіх людзей. Асабліва, калі не атрымалася з уласнымі дзецьмі альбо тыя ўжо выраслі. А вось рэалізаваць задуманае рашаюцца адзінкі: раптам генетыка падвядзе, не атрымаецца наладзіць кантакт, не хопіць цярпення, не будзе часу на сябе…

Іна і Васіль Шырокія з аграгарадка Міхалёва, калі вырашылі стаць прыёмнымі бацькамі, пра ўсё гэта не думалі. Ведалі: ёсць дзеці, якім не дастае сям’і, і ёсць яны, здольныя даць сямейнае цяпло. Паўплываў і той факт, што Іна Аляксандраўна на працягу прыкладна 7 год працавала ў Міхалёўскім прытулку і не па чутках ведала, як патрабуецца маленькім сэрцам цеплыня. Першай у сям’і, дзе на той час было двое ўласных дзяцей — сын-сямікласнік і пяцікласніца дачушка — з’явілася чатырохгадовая гарэза Анютка. Зусім хутка дзяцей пабольшала — далучыўся старэйшы Анюцін брат, сур’ёзны васьмігадовы Лёня. А літаральна тры гады таму сям’я Шырокіх зноўку прырасла на дачушку — на той час шасцігадовую Юльку. Час не стаіць на месцы — дзеці растуць. Уласныя стварылі свае сем’і: дачка Вераніка жыве ў Рэчыцкім раёне, падаравала бабулі і дзядулю ўнучку. Сын Васіль і ягоная сям’я, у якой таксама дачушка, хоць і жывуць асобна ў Міхалёва, частыя госці ў бацькоўскім доме. Лёня цяпер — выпускнік мясцовай школы. Як і многія юнакі, любіць тэхніку і марыць звязаць сваё жыццё з прафесіяй механіка. Улічваючы тое, што да выпускных і ўступных іспытаў часу засталося зусім няшмат, размовы пра Лёнін прафесійны выбар на сямейным савеце частыя.
Анюта — сямікласніца, Юля заканчвае трэці клас — наперадзе ў дзяўчынак летнія канікулы. Каб правялі іх малодшыя цікава і з карысцю, бацькі клапоцяцца ўжо цяпер.

У дзяцей сям’і Шырокіх, як і ў любой іншай сям’і, — свае невялічкія абавязкі, якія кожны імкнецца выконваць сумленна і своечасова. У дзяўчат яны тычацца ўборкі, Лёня дапамагае па гаспадарцы. Змалку дзеці прывучаны дзяліць усё пароўну. «Калі купілі цукерак, — з усмешкай заўважае Іна Аляксандраўна, — то садзімся і па адной раскладваем на ўсіх». Чым заняцца ў выхадныя, каму што набыць — у сям’і вырашаецца сумесна, улічваючы прыхільнасці і меркаванне кожнага.

— Пра тое, што стала маці не толькі для біялагічных, але і прыёмных дзяцей, ніколі не пашкадавала, — адзначае мая суразмоўца. — Не ўяўляю, як бы мы былі без іх, без клопатаў і турбот, звязаных з малодшымі. Можа, гэта ад майго характару няўрымслівага, дзейснага, але ў дзіцячых галасах, у турботах пра іх — маё жыццё. І ўжо абсалютна магу запэўніць, што мяжы ў любові да дзяцей біялагічных і прыёмных не існуе. Усе яны — мае дзеці!

Загадзя нельга ўявіць, як складзецца лёс кожнага з іх і якімі будуць у далейшым адносіны з прыёмнымі бацькамі. Але ў адным Іна Аляксандраўна ўпэўнена — іх дзеці не разгубяцца на дарослай дарозе, як часта бывае з тымі, хто выйшаў з інтэрнатных устаноў. У іх будзе прыклад трывалых сямейных узаемаадносін, іх будзе саграваць бацькоўская любоў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость
Актуально

ВНИМАНИЕ АКЦИЯ! Со 2 декабря открыта подписка на «районку» на 1-е полугодие 2026 года по сниженной цене

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Помощь людям с инвалидностью — дело нужное, благородное 

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем