Темы

Работа райсавета ветэранаў прызнана здавальняючай

Работа райсавета ветэранаў прызнана здавальняючай

У панядзелак у канферэнц-зале райвыканкама працавала справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.

SAM_03602940

Пачатак канферэнцыі быў нетрадыцыйным і надзвычай урачыстым — у залу, у суправаджэнні найбольш актыўных членаў савета, быў унесены Сцяг раённай арганізацыі.

SAM_03602949Пасля гэтага слова ўзяла старшыня Савета ветэранаў Яўгенія Доўнар. Яна агучыла асноўныя аспекты дзейнасці за апошнія пяць год. У прыватнасці было адзначана, што арганізацыя, у цесным супрацоўніцтве з аддзеламі райвыканкама і раённым цэнтрам сацабслугоўвання насельніцтва, працавала над рэалізацыяй шэрагу сацыяльных праграм, накіраваных на комплекснае рашэнне пытанняў сацыяльнай абароны ветэранаў. Прымала актыўны ўдзел у мерапрыемствах па падрыхтоўцы і святкаванні 70-годдзя вызвалення раёна, Магілёўшчыны і ўсёй Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Вяла работу па патрыятычным, духоўным і працоўным выхаванні насельніцтва. Істотную ўвагу ўдзяляла пытанням увекавечання памяці воінаў і партызан, якія загінулі ў гады вайны. Ветэранскія «пярвічкі» ажыццяўлялі ўзаемадзеянне з адміністрацыяй і прафсаюзнымі камітэтамі ўстаноў і прадпрыемстваў па выкананні палажэнняў калектыўных дагавораў у часці сацыяльнай абароны пажылых лю­дзей. Немалая работа была праве­дзена па павышэнні якасці вольнага часу членаў: ладзіліся святочныя агеньчыкі, канцэртныя праграмы, ажыццяўляліся турыстычныя паездкі. Сярод пажылых людзей праводзіліся конкурсы (да прыкладу — на лепшы падворак), якія стымулявалі пенсіянераў да творчай дзейнасці.

Яўгенія Доўнар падзякавала савет ветэранаў за працу, выказала цёплыя словы за падтрымку — маральную і матэрыяльную — у адрас выканаўчай і распарадчай улады, спонсараў.

SAM_03602948

Усе з тых, хто дапаўняў даклад старшыні, прызналі работу раённага савета ветэранаў здавальняючай, а сваё жыццё ў арганізацыі, як адзначыла лідэр Бортнікаўскай «пярвічкі» Марыя Якаўлеўна Калаткова, цікавым, змястоўным, напоўненым прыемнымі падзеямі. Таму не стала нечаканасцю, што, выбіраючы актыў раённай арганізацыі на новы тэрмін паўнамоцтваў, члены ізноў прагаласавалі за Яўгенію Доўнар. Падтрымала кандыдатуру і раённае кіраўніцтва. Трымаючы слова перад удзельнікамі канферэнцыі, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава ад імя кіраўніка раёна Аляксандра Осіпава і асабіста сябе падзякавала ветэранам за працу, за той вялікі ўклад, які ўносяць актывісты ў справу выхавання моладзі.
Сярод асноўных пунктаў пастановы, выпрацаванай у гэты дзень канферэнцыяй, — прызнаць работу раённай ветэранскай арганізацыі здавальняючай, справаздачу рэвізійнай камісіі зацвердзіць, абранаму савету ветэранаў, «пярвічкам» асноўную ўвагу сканцэнтраваць на рашэнні пытанняў сацыяльнай абароны ветэранаў усіх катэгорый. Раённаму савету ветэранаў, яго прэзідыуму, пярвічным ветэранскім арганізацыям на месцах прааналізаваць прапановы, выказаныя падчас справаздачна-выбарчай канферэнцыі, выпрацаваць меры па іх рэалізацыі, а таксама па актывізацыі дзейнасці.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Общество

Абитуриентам-2026: руководство по поступлению. Собрали самую важную информацию

19 апреля 2026
Читать новость
Ваше здоровье

«Здоровые города и поселки». В Ленинской школе прошло межведомственное мероприятие

19 апреля 2026
Читать новость
Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем