Падведзены вынікі, пастаўлены новыя задачы

У апошні працоўны дзень мінулага тыдня аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама падвёў вынікі работы за 2015 год, паставіў задачы на бягучы.

DSC00023467Справаздачны сход прайшоў у раённым Цэнтры культуры пад кіраўніцтвам начальніка аддзела Галіны Чарновай.
Выступаючы перад прысутнымі, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аддзела падрабязна спыніліся на напрацоўках і дасягненнях мінулага года. Намеснік начальніка аддзела Дзмітрый Вяроўкін распавёў аб рабоце, якая праведзена ў мінулым годзе ідэалагічным актывам раёна па рэалізацыі прыярытэтных накірункаў дзейнасці: ідэалагічным, інфармацыйна-прапагандысцкім, па вывучэнні грамадскага меркавання, рэалізацыі творчых магчымасцяў і ініцыятыў моладзі, дзейнасці рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі, па ўвекавечанні памяці героеў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі раёна, перазахаванні астанкаў воінаў-вызваліцеляў.

Дырэктар цэнтралізаванай клубнай сістэмы Аляксандр Волікаў распавёў аб дзейнасці сельскіх устаноў культуры, аб рабоце, праведзенай імі па забеспячэнні вольнага часу вяскоўцаў, захаванні культурных традыцый беларускага народа і жыхароў Прыбярэзінскага краю ў прыватнасці. Пры гэтым канстатаваў, што змяншэнне колькасці жыхароў раёна, старэнне вясковага насельніцтва прывяло да аптымізацыі ў 2015 годзе клубнай сеткі — спыніў сваю дзейнасць Дойнічаўскі сельскі клуб-бібліятэка. Але дадзены факт, як было адзначана, ніякім чынам не паўплываў на якасць культурнага жыцця жыхароў населенага пункта і навакольных вёсак: гэтую задачу ўсклалі на сябе Гарбацэвіцкі і Осаўскі сельскія дамы культуры, а таксама аўтаклуб.

DSC00023463Пра работу бібліятэк у адыйшоўшым годзе распавяла дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сеткі Любоў Схаба. Яна адзначыла, што кніга па-ранейшаму застаецца запатрабаванай сярод вясковага насельніцтва, аднак у мэтах павышэння якасці культурна-выхаваўчай і інфармацыйна-асветніцкай дзейнасці бібліятэкары намераны працягнуць работу па прафесійным навучанні спецыялістаў устаноў і актывізаваць прафарынтацыйную работу ў школах, накіраваную на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў біблія­тэчнага профілю, актывізаваць работу па папулярызацыі кнігі сярод вяскоўцаў пасродкам больш шырокага выкарыстання інавацыйных тэхналогій.

Пра тое, як захоўваецца ў раёне гісторыка-культурная спадчына, да прысутных давяла дырэктар гісторыка­-краязнаўчага музея. Па словах Людмілы Осіпавай, мінулы год быў багатым на наведвальнікаў. Музей працягваў пошукавую работу. Ва ўстанове было наладжана шмат цікавых выстаў, набыта нямала каштоўных экспанатаў.

Немалы ўклад у культурнае выхаванне юных вяскоўцаў унесены і настаўнікамі дзіцячых школ мастацтваў. Пацверджанне таму, як адзначыла дырэктар Хімоўскай ДШМ Алена Нарніцкая, узнагароды, якіх ўдастоіліся выхаванцы школ за ўдзел і перамогу ў конкурсах самых розных узроўняў. Пры гэтым былі агучаны і праблемныя бакі — школы мастацтваў маюць патрэбу ў новых музычных інструментах, ёсць неабходнасць у кадрах.

DSC00023466Усе гэтыя пытанні, як адзначыла Галіна Чарнова, на кантролі, і яны вырашаюцца. У 2015 годзе школы мастацтваў папоўніліся новымі гітарамі, для ўстаноў культуры былі набыты новыя сцэнічныя касцюмы, аргтэхніка. Па магчымасці будуць вырашацца і іншыя праблемы. Прычым на станоўчы іх вынік, па словах Галіны Чарновай, варта працаваць усім работнікам галіны. Гэта датычыцца як росту даходаў ад платных паслуг — сёлета яны склалі 473 млн. рублёў (121% да ўзроўню папярэдняга года), так і прафарыентацыйнай работы са школьнікамі. Што датычыцца бюджэтных асігнаванняў на дзейнасць устаноў культуры, то яны ў 2015 годзе цалкам асвоены. Разумеючы, што адным з асноўных паказчыкаў дзейнасці аддзела з’яўляецца паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы, у мінулым годзе 545 млн. рублёў было патрачана на набыццё абсталявання і іншых асноўных сродкаў для ўстаноў культуры, болей за 600 млн. рублёў — на цякучыя рамонты збудаванняў і памяшканняў.

Акцэнтуючы ўвагу на недапрацоўках мінулага года, начальнік аддзела заўважыла, што маецца неабходнасць у актывізацыі работы пярвічных арганізацый грамадскіх фарміраванняў у працоўных калектывах і прыняцце іх дзейснага ўдзелу ў грамадска-карысных мерапрыемствах раёна, актывізацыі работы па павелічэнні новых форм работы клубнымі фарміраваннямі і аматарскімі аб’яднаннямі. Застаецца актуальным пытанне развіцця музейнага турызму. Над усім гэтым, як было адзначана, прыйдзецца ўзмоцнена папрацаваць у бягучым годзе — Годзе культуры.

Галіна Чарнова падзякавала прысутным за працу, лепшым з лепшых працаўнікоў, калектываў, устаноў уручыла ўзнагароды ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Узнагароды работнікам галіны ўручылі таксама Аляксандр Волікаў — ад цэнтралізаванай клубнай сістэмы і Аксана Кучынская — ад райкама прафсаюза работнікаў культуры.

DSC00023464

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.