Темы

Межы для турызму пашырацца

Межы для турызму пашырацца

На працягу трох дзён — з 28 па 30 студзеня — у гасцініцы «Турыст» г. Мінска ўпершыню прайшла прафсаюзная экскурсійна-турыстычная выстава «Прафтур-2016».

DSCN00768Арганізуючы дадзенае мерапрыемства, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі сумесна з турыстычна-экскурсійным УП “Беларустурыст” і УП “Белпрафсаюзкурорт” ставілі за мэту адраджэнне прафсаюзнага экскурсійнага турызму, які б быў арыентаваны на выкананне не толькі індывідуальных заяў на экскурсіі, але і працоўных калектываў. Як адзначыла генеральны дырэктар “Беларустурыста” Людміла Сянькоўская, “гэта магчымасць для нашых працоўных, членаў прафсаюзаў пашырэння падарожжаў за межамі краіны”.

Як адзначыла старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Крычко, якая таксама прысутнічала на галіновым турыстычным форуме, у студзеньскія дні на сталічнай пляцоўцы сабраліся прафсаюзныя тураператары 6 краін блізкага і далёкага замежжа. Прадстаўнікамі ўсіх краін-­удзельніц быў падпісаны афіцыйны дакумент аб супрацоўніцтве, што, трэба спа­дзявацца, стане першым крокам да ўзаемадзеяння паміж тураператарамі прафсаюзаў Беларусі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі і Узбекістана. Падарожжы ў гэтыя краіны для беларусаў стануць на 20 працэнтаў дзешавейшымі. Напярэдадні такое пагадненне было падпісана таксама і з В’етнамам.

На выставе былі прадастаўлены турыстычныя магчымасці ўсіх рэгіёнаў Беларусі — раённыя і гарадскія аб’яднанні прафсаюзаў на працягу мінулага года займаліся распрацоўкай унікальных, невядомых да гэтага маршрутаў. 1-е месца ў конкурсе распрацовак прысуджана ў Магілёўскай вобласці Слаўгарадскаму раёну. На падставе матэрыялаў выставы Федэрацыя прафсаюзаў выпусціла зборнік з картай у разрэзе кожнага раёна. Падчас мерапрыемства “Беларустурыстам” і прафсаюзнымі здраўніцамі былі прадэманстраваны ўсе паслугі, якія яны аказваюць. Удзельнікі пазнаёміліся як з ужо вядомымі накірункамі экскурсійнага турызму і аздараўлення, так і з шэрагам новых.

Да слова сказаць, “Беларус­турыст” і “Белпрафсаюзкурорт” на шэраг паслуг прадастаўляюць членам прафсаюза 25-працэнтную скідку.

Прайшоў савет раённага аб’яднання прафсаюзаў

5 лютага ў райвыканкаме працаваў савет раённага аб’яднання прафсаюзаў, асноўным пытаннем якога было “Аб прафсаюзнай экскурсійна-турыстычнай выставе “Прафтур-2016”.

Старшыня аб’яднання Людміла Крычко пазнаёміла членаў савета з асноўнымі момантамі работы форуму, дасягненнямі прафсаюзнай экскурсійна-турыстычнай выставы і ўказала на неабходнасць давядзення дадзенай інфармацыі да кожнага члена прафсаюза. Разам з тым яна акцэнтавала ўвагу прысутных на нізкай актыўнасці прафсаюзных арганізацый раёна па ўдзеле ў рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе — выпрацоўцы турыстычных маршрутаў. Заклікала членаў савета ў далейшым праяўляць болей увагі рэалізацыі станоўчых ініцыятыў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і раённага аб’яднання прафсаюзаў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця членаў арганізацыі, падняцце іміджу прафсаюзнага руху.
Т.У. Бокач, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, давяла да прысутных Пастанову Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Аб стандарце прафсаюзнага бюджэту”.
Сярод асноўных пунктаў пастановы, выпрацаванай саветам раённага аб’яднання прафсаюзаў, — давесці яе да ведама ўсіх членаў прафсаюза, забяспечыць прывядзенне лакальных нарматыўных прававых актаў прафсаюзных арганізацый у адпаведнасці з вышэйзгаданымі пастановамі.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву раённага аб’яднання прафсаюзаў.

 

 

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024