Дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Дзень роднай мовы.

abd5a6ddЗ гэтай нагоды ў бібліятэцы аграгарадка Іванаўка была аформлена кніжная выстава “Матывы роднага слова”. На кафедры чытачоў сустракаў флаер у выглядзе рукавічкі са словамі “Мова родная ўсеабдымная. Калі ласка, размаўляй са мной па-беларуску!”. А наведвальнікаў у гэты дзень чакала прыемная “смачная” акцыя з назвай “Паэты ў цукерцы”. За чытанне вершаў беларускіх аўтараў і дарослыя, і дзеці атрымлівалі цукерку.

Раіса ЛАЎРЫНОВІЧ, бібліятэкар бібліятэкі аг. Іванаўка.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.