Чараўнік у свеце кніг

У рамках мэтавай бібліятэчнай праграмы “Мы — будучае Беларусі” супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі правялі для членаў клуба “Узрост” і выпускнікоў СШ №25 Бабруйска Дзень прафесійнай арыентацыі “Выпускнік-2016! Прысвячаецца табе!”.

DSCF7342Мэта гэтага комплекснага мерапрыемства — прадастаўленне карыстальнікам максімума інфармацыі пра прафесію бібліятэкара і падрыхтоўка юнацтва да ўсвядомленага выбару гэтай прафесіі. Вядучая мерапрыемства, бібліятэкар Наталля Сяргейчык (на фота), студэнтка 2-га курса факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый Белдзяржуніверсітэта культуры і мастацтваў пазнаёміла прысутных са сваёй “alma mater”. Яна падрыхтавала прысутным мультымедыйную прэзентацыю “Прафесія бі­блія­тэкар: учора, сёння, заўтра”. Новыя кнігі, прадстаўленыя на выставе “Прафесія мары!”, мультымедыйныя выданні, слайды, удзел у тэсціраванні “Ці ведаеце вы сябе?” — усё гэта садзейнічала правядзенню мерапрыемства ў дынамічнай і цікавай форме. Удзельнікі Дня прафесійнай арыентацыі атрымалі ў падарунак шмат карыснай і цікавай друкаванай прадукцыі, створанай бібліятэкарамі Н. Шостак і Н. Сяргейчык, — памяткі ”Выбар прафесіі зараз — будучае тваёй Бабруйшчыны”, “Як не памыліцца кім быць?”, “Часопіс “Кім быць?”— твой прафесійны арыентыр”.Напрыканцы мерапрыемства кожны з выпускнікоў меў магчымасць адчуць сябе ў ролі пачынаючага бібліятэкара і прыняць удзел у гульні “Я — бібліятэкар”.

Спадзяёмся, што інфармацыя, якую атрымалі вучні на гэтым мерапрыемстве, дапаможа падлеткам сфарміраваць поўнае прадстаўленне аб прафесіі бібліятэкара — чараўніка ў свеце кніг.

Галіна БУТКЕВІЧ, намеснік дырэктара па рабоце з дзецьмі ЦБС Бабруйскага раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.