Темы

80 год — не падстава для догляду

80 год — не падстава  для догляду
У мінулым годзе завяршыла сваё дзеянне дзяржаўная комплексная праграма па папярэджанні інвалідызацыі і медыцынскай рэабілітацыі насельніцтва на 2011-2015 гады. Наколькі эфектыўнымі аказаліся мерапрыемствы праграмы, ці прывяло іх выкананне да станоўчых вынікаў непасрэдна ў нашым раёне — гэтыя і некаторыя іншыя пытанні мы задалі намесніку галоўнага ўрача па медыцынскай рэабілітацыі і аналізе Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2 А.М. Блізнюк.

Elderly-woman-in-wheelchair-looking-out-of-window-with-blinds

8C870911Алена Мікалаеўна, арыентуючыся на наш раён, як лічыце — ці ўдалося чаго дасягнуць?

— Без сумнення. За пяць год, што дзейнічала праграма, мы дасягнулі стабілізацыі паказчыка пярвічнага выхаду на інваліднасць у працаздольным узросце. Ён не знізіўся, але і не вырас — і гэта ўжо добра. Акрамя таго мы дасягнулі, што вяскоўцы ў мінулым годзе практычна не атрымлівалі адмоў падчас накірунку заяў у абласную бальніцу медыцынскай рэабілітацыі. Неабходнасць мелася ў асноўным у артапеда-траўматалагічным профілі. І ў мінулым годзе 10 нашых пацыентаў прайшлі там рэабілітацыю, што дазволіла зменшыць цяжкасць інваліднасці, а ў некаторых выпадках і папярэдзіць яе ў прынцыпе.

Калі браць паліклініку і сельскія ўстановы аховы здароўя, наколькі яны адпавяда­юць патрэбам рэабілітацыі і папярэджання інвалідызацыі?

— Амбулаторны этап у нашай паліклініцы развіты недастаткова. На сёння з рэабілітацыйных магчымасцяў мы маем такія, як фізіятэрапеўтычная дапамога, масаж і псіхалагічная карэкцыя. Фізіятэрапеў­тыч­ны кабінет працуе зла­джана, усё тое абсталяванне, што маецца, спраўнае і дазваляе аказваць дапамогу насельніцтву. Такія кабінеты маюцца і ва ўсіх раённых амбулаторыях урача агульнай практыкі, участковых бальніцах. Для аказання псіхалагічнай дапамогі ў нас працуюць два псіхолагі. Але ў амбулаторных умовах праводзіць рэабілітацыю не заўсёды магчыма яшчэ і таму, што для вяскоўцаў значную праблему ўяўляе пытанне транспартнай тэрытарыяльнай даступнасці. Таму ў нас наладжана сувязь з бабруйскім аддзяленнем медыцынскай рэабілітацыі — усе пацыенты, якія маюць паказанні для гэтага, пры іх згодзе, накіроўваюцца ў стацыянар. І вынік ад гэтага добры. Праўда, сёлета мы сутыкнуліся з праблемай — у сувязі з выхадам так званага закону “аб дармаедах” да нас масава сталі звяртацца людзі, якія працяглы час не працавалі, не хацелі працаваць, маючы некаторыя захворванні, з мэтай устанаўлення інваліднасці. Усіх мы абследавалі. Але статус інваліда ў далейшым пацвердзіў зусім нязначны працэнт.

Што яшчэ прадпрымаеце, каб палепшыць якасць жыцця людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

— Праводзім работу, накіраваную на забеспячэнне іх тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі. Частка інвалідаў — 3 групы і дзеці, якія не маюць інваліднасці, падлягае атрыманню адраснай дапамогі (палоскі для вызначэння глюкозы, інсулінавыя шпрыцы, артапедычны абутак). На атрыманне адраснай дапамогі такім катэгорыям грамадзян, як інваліды 1 і 2 груп, удзельнікі войнаў выдаецца заключэнне на забеспячэнне іх тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі праз упраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама альбо праз нашу пратэзную артапедычную майстэрню.

Алена Мікалаеўна, тут жа хацелася б закрануць тэму догляду за пажылымі людзьмі па дасягненні імі 80-гадовага ўзросту. Ці з’яўляецца сам па сабе такі ўзрост падставай для догляду за чалавекам?

— Тут патлумачу наступнае. Заключэнне ўрачэбнай кансультацыйнай камісіі (УКК)  аб неабходнасці ў пастаянным доглядзе за асобай 80-гадовага і болей узросту выдаецца ў тых жа выпадках, што і ўстанаўліваецца 1-я група інваліднасці. Пад тэрмінам “пастаянны догляд” маецца на ўвазе дапамога чалавеку ў ажыццяўленні нерэгуляваных патрэб — гігіенічных, такіх як фізіялагічныя адпраўленні, мыццё, апрананне, распрананне, патрэба ў ежы. Неабходнасць у іх узнікае часцей аднаго разу на дзень. Што датычыцца інвалідаў, то тут усё зразумела: МРЭК падчас ўстанаўлення 1-й групы па індывідуальнай праграме рэабілітацыі прапісвае патрэбу ў пастаянным доглядзе. Але, вядома ж, не ўсім грамадзянам па дасягненні 80-гадовага ўзросту патрабуецца пастаянны догляд, а значыць, што не ўсе могуць быць прылічаны да інвалідаў 1-й групы. Між тым надзвычай часта да нас звяртаюцца родныя пажылых людзей за выдачай такога заключэння на той толькі падставе, што іх блізкім споўнілася 80.

Звяртаю таксама ўвагу, што па дасягненні асобай 80-гадовага ўзросту, пры наяўнасці ў яе падстаў для ўстанаўлення 1-й групы інваліднасці, пярвічна можа быць выдадзена заключэнне УКК тэрмінам на 6 месяцаў з наступным абавязковым накірункам на МРЭК. У выпадках, калі ў камісіі маюцца сумненні, а чалавек ці яго родныя настойваюць на гэтым, паліклініка накіроўвае на МРЭК неадкладна, і там ужо вырашаецца — устанавіць ці не ўстанавіць інваліднасць 1-й групы. Такім чынам, сам па сабе 80-гадовы ўзрост не з’яўляецца крытэрыем для выдачы даведкі аб неабходнасці ў пастаянным доглядзе. У выпадку, калi раней чалавек атрымаў заключэнне УКК аб патрэбе ў доглядзе, а затым МРЭК не ўстанаўлівае 1-ю групу інваліднасці, гэтае права страчваецца. І яшчэ адзін момант. Есць нямала заключэнняў, якія па раней дзеючых нарматыўных дакументах выдаваліся бестэрмінова. І калі догляд увесь час ажыццяўляе адзін чалавек, то ніякіх пытанняў не ўзнікае, а калі даводзіцца яго змяніць — могуць быць праблемы. Справа ў тым, што выдача паўторнага заключэння УКК не дапускаецца, а даецца накірунак на МРЭК. Яна зноў жа альбо пацвярджае 1-ю групу інваліднасці, а значыць прызнае чалавека маючым патрэбу ў доглядзе, альбо не пацвярджае гэтага, і чалавек права на догляд страчвае.

Дзякуй, Алена Мікалаеўна, за змястоўную размову і слушныя парады.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Как встретишь посевную, так ее и проведешь

20 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Виталий СИДЮК, председатель Бобруйского районного объединения профсоюзов: «ВНС — пример подлинного народовластия»

20 апреля 2024
Актуально

“Белорусское сладкое” и “Сябрына”. Лукашенко проводит субботник на своей малой родине

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Советы МЧС при похолодании

20 апреля 2024
Человек и природа

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено

20 апреля 2024
Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024