Темы

Раённая каманда — на спартакіядзе

Раённая каманда  — на спартакіядзе

З 22 па 24 студзеня горад Крычаў прымаў удзельнікаў абласной зімняй спартакіяды сярод сельскіх раёнаў Магілёўшчыны, холдынгаў, аб’яднанняў, арганізацый і кіраўнікоў аграпрамысловага комплексу. Мерапрыемства праводзілася ў мэтах рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўстойлівага развіцця вёскі.

Каманда нашага раёна налічвала 24 чалавекі. У яе склад увайшлі аматары фізічнай культуры з ліку працаўнікоў раённых арганізацый. Узначаліў каманду старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў.

Нягледзячы на тое, што спартакіяда зімняя, віды спорту адно толькі зімнімі не абмежаваліся. Разам са спаборніцтвамі па лыжных гонках і лыжнай эстафеце прысутнічалі і такія, як валейбол, настольны тэніс, плаванне — усяго 10.

У цэлым раённая каманда заняла 11-е месца з 28 каманд-­удзельніц. Найлепшы вынік:
2-е месца ў лыжным спорце — у Андрэя Лётава з ТАА “Неўскі-Агра”. Прызавыя месцы таксама занялі: у спаборніцтвах па шашках — Васіль Аляхно з БДПЛ №13; па дартсе — Андрэй Шавераў з БДАЭКа, па плаванні — Уладзімір Жылінскі з гэтай жа ўстановы.

Акрамя хвалявання, якое прысутнічае на спаборніцтвах не толькі абласнога маштабу, спартакіяда запомніцца яе ўдзельнікам прыемнымі ўражаннямі, незабыўнымі сустрэчамі і цудоўным надвор’ем.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Ваше здоровье

Психолог рассказала, как первокурсникам победить тоску по дому и о чем важно позаботиться родителям

1 сентября 2026
Читать новость
В стране и мире

Укреплять и подтверждать делом имидж организации. Выступление Лукашенко на Совете глав государств — членов ШОС

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

С Днем знаний, Бобруйщина! В школах района прозвучали первые звонки

1 сентября 2026
Читать новость
Ваше здоровье

График выездов передвижного ФАПа на сентябрь 2026 года

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

1 сентября в Бобруйском районе — День трезвости

1 сентября 2026
Читать новость
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района с Днем знаний

1 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем