Темы

Галоўнае — клопат пра чалавека

4-ты Пленум райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу з удзелам загадчыка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК Генадзя Шпакоўскага і старшыні Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людмілы Крычко прайшоў у райвыканкаме. Падчас яго былі падведзены вынікі работы райкама за бягучы год, пастаўлены задачы на будучы і вырашаны некаторыя арганізацыйныя пытанні.

У сваім дакладзе старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Сяргей Феднеў адзначыў, што работа камітэта ў 2015 годзе, як і ў папярэднія гады, была накіравана на кантроль за выкананнем калектыўных дагавораў арганізацый, паляпшэнне ўмоў працы работнікаў, папярэджанне няшчасных выпадкаў на вытворчасці, своечасовую выплату зарплаты і яе рост.

Сяргей Феднеў завастрыў увагу на тым, што, у сувязі з рэарганізацыяй сельгаспрадпрыемстваў шляхам іх інтэграцыі з арганізацыямі-інвестарамі, а таксама далучэннем да эканамічна-устойлівых гаспадарак, колькасць членаў прафсаюза з 2012 года знізілася амаль на 1 тысячу (на сёння — 7534). Пры гэтым у мінулым годзе створаны дзве новыя “пярвічкі”: на УП “Бабруйскмалако” і ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка”. Было адзначана, што райкамам прафсаюза сумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама было заключана раённае Пагадненне. У ім і ў калектыўных дагаворах арганізацый утрымліваюцца абавязацельствы, накіраваныя на забеспячэнне стабільнай работы працоўных калектываў, арганізацыю працоўнага спаборніцтва, выпрацоўку стымулаў маральнага і матэрыяльнага заахвочання высокапрадукцыйнай працы, умацаванне вытворчай дысцыпліны. Райкамам прафсаюза рэгулярна праводзіцца маніторынг выканання заканадаўства аб працы, прымянення кантрактнай формы найму. Прафкам актыўна ўдзельнічае ў вырашэнні жыллёвых пытанняў членаў прафсаюза. Сумесна з наймальнікамі праводзіць работу па стварэнні здаровых і бяспечных умоў працы на вытворчасці, кантролі за выкананнем Дырэктывы №1. У сувязі з апошнім у мінулым годзе за парушэнні працоўнага заканадаўства і норм аховы працы на арганізацыі і іх кіраўнікоў былі накладзены штрафы. Інспектары выявілі каля 500 парушэнняў, якія ў далейшым былі выпраўлены. І хоць няшчасных выпадкаў, звязаных з вытворчасцю, у раёне ў мінулым годзе не зарэгістравана, работу па іх прафілактыцы, як было адзначана, нельга прызнаць дастатковай: за 9 месяцаў мелі месца болей за 180 выпадкаў прыцягнення работнікамі міліцыі да адміністрацыйнай адказнасці грамадзян за з’яўленне іх у грамадскім месцы ў нецвярозым стане, знаходжанне вартавой аховы ў п’яным выглядзе і адсутнасці на працоўным месцы, “п’янае” кіраванне транспартам. Усё гэта сведчыць пра тое, адзначыў С.І. Феднеў, што райкаму прафсаюза і лідэрам галіновых “пярвічак” ёсць над чым працаваць у далейшым.

Было адзначана, што адным з прыярытэтаў у дзейнасці прафсаюзаў з’яўляецца фарміраванне здаровага, адукаванага і духоўна выхаванага чалавека. Станоўча рэалізуецца маладзёжная палітыка. Маладым работнікам вылучаюцца лепшыя працоўныя месцы, давяраецца новая тэхніка, прадастаўляецца жыллё ці вылучаюцца ільготныя крэдыты на яго будаўніцтва. Закрануўшы фінансавы стан раённай арганізацыі, Сяргей Феднеў між тым заўважыў, што тут маюцца недапрацоўкі — валавы збор прафсаюзных узносаў за 2015 год у параўнанні з папярэднім істотна знізіўся. Значная запазычанасць па іх у СВК “Калгас імя А. Неўскага”, Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”, іншых арганізацый.

Далей распавялі аб праведзенай рабоце па выкананні калектыўных дагавораў, арганізацыі сацыяльнага партнёрства старшыні прафсаюзных “пярвічак” ААТ “Чырвоны харчавік”, Бабруйскага філіялу ААТ “Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”, ДУКДП “МДСК”, БДПЛ №13, СВК “Калгас імя А. Неўскага”.
Традыцыйна з навагоднімі віншаваннямі да ўдзельнікаў раённага пленума звярнуўся Генадзь Шпакоўскі, які заклікаў членаў райкама прафсаюза, старшынь прафсаюзных арганізацый “на месцах” быць больш настойлівымі ў дасягненні пастаўленай мэты — безагаворачнага выканання калектыўных дагавораў, і няўхісна адстойваць і абараняць інтарэсы членаў прафсаюза.

Удзельнікі пленума выпрацавалі Пастанову, згодна якой раённы камітэт прафсаюза, прафкамы і прафгрупы павінны будуць кіравацца ў сваёй далейшай рабоце рашэннямі 7-га з’езду Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Праграмай дзейнасці ФПБ на 2015-2020 гады, Праграмай асноўных накірункаў дзейнасці Беларускага прафсаюза работнікаў АПК на гэты перыяд, а таксама Пастановай 4-га пленума Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК, у аснове якіх — клопат пра чалавека.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024