Аграрыі раёна рыхтуюцца да яравой сяўбы

Зімовыя месяцы — час падрыхтоўкі да веснавой пасяўной кампаніі. У комплексе мерапрыемстваў — і ачыстка насення зерневых і зернебабовых культур, а таксама насення траў ад сумесяў і смецця.

Калі з першым у раёне практычна справіліся, то ачыстка насення мнагалетнікаў у самым разгары. Па апошніх дадзеных, ачышчана 27 тон, або 37 працэнтаў ад раённага аб’ёму. Між тым 73 тоны насення, якія маюцца ў сельгасарганізацыях, недастаткова, каб задаволіць патрэбу раёна ў веснавую і летнюю сяўбу ў поўнай ступені. Таму каля 30 тон гаспадаркам прыдзецца набыць. Дагаворы на гэта, а таксама на абменьванне насення, заключаны з ААТ “Насенне траў”. Недастаючы матэрыял сельгасарганізацыі плануюць набываць таксама ў іншых сельгасарганізацыях раёна і вобласці.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.