Завяршаецца ачыстка насення зерневых

У цэлым па раёне ачыстка насення зерневых і зернебабовых культур набліжаецца да заканчэння.

Дачышчаюць насенне дадзеных культур у СВК “Калгас імя А. Неўскага”, СВК “Калгас імя Дзяржынскага”, філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў” і Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс”.
У асобных гаспадарках, у прыватнасці

СВК “Калгас імя А. Неўскага”, СВК “Гігант”, ААТ “Саўгас Кісялевічы”, ААТ “Аграмашсервіс”, вядзецца ачыстка насення мнагалетніх траў. Між тым у райсельгасхарчы паведамілі, з-за неспрыяльных умоў надвор’я, якімі быў адзначаны сёлетні сельскагаспадарчы год, таго аб’ёму насення мнагалетнікаў, што на гэты час маецца ў раёне, недастаткова, каб задаволіць патрэбу гаспадарак на наступны год. Прыкладна 30 працэнтаў ад неабходнага да будучай сяўбы прыдзецца набываць за межамі раёна. Дзе дакладна — пакуль вырашаецца.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.