Темы

У якім доме жыць — залежыць ад чалавека

У якім доме жыць — залежыць ад чалавека
Каляндарны год падыходзіць да завяршэння, а гэта значыць — некаторыя яго вынікі (хоць яшчэ і не канчатковыя) ўжо можна падвесці. Аб гэтым — у нашай размове са старшынёй раённага Савета дэпутатаў А.І. Емяльянавым.

DSC_1069

1. Кароў на падворках стала меней

Аляксандр Іванавіч, якія вынікі ўжо відавочныя? Напрыклад, як справы з жывёлай на ўласных падворках?

— З упэўненасцю можна сказаць, што кароў у нашых вяскоўцаў стала меней. Калі на пачатак 2015 года іх наліч­валася 1226 галоў, то па стане на 1 лістапада — 951. І звязана гэта найперш са старэннем насельніцтва. Тое пакаленне, якое не ўяўляла свайго жыцця без рагулі на падворку, імкліва радзее, іншыя ўжо не ў стане хадзіць за жывёлай. А моладзь пасля навучання ў горадзе далёка не ўся вяртаецца на малую радзіму, а калі і выбіраюць сельскі ўклад жыцця, то каровай абзаводзіцца не спяшаюцца.

Але ж рагуля, як даводзіцца чуць ад знаёмых, — добры падспорак да сямейных бюджэтаў?

— Так. І тыя маладыя сем’і, якія не баяцца сябе абцяжарыць працай, гэта, упэўнен, адчуваюць. У нас ёсць сем’і, якія ў падсобных гаспадарках і па дзве, і па тры каровы трымаюць. Маюцца і фермеры, якія займаюцца малочнай жывёлагадоўляй. Людзі працуюць і бачаць аддачу ад працы.

З дзяцінства памятаю пра складанасці, звязаныя з назапашваннем травянога корму для жывёлы. Звычайна яны былі выкліканы недастатковасцю сенакосаў. Цяпер такая праблема маецца?

— Праблемы такой няма. Сям’я, дзе ёсць працоўныя рукі, можа ўласнымі намаганнямі нарыхтаваць сена пад поўную патрэбу. Для гэтых мэт сенакосаў у раёне дастаткова.

А калі людзі, скажам, увесь дзень на працы, але могуць дазволіць сабе купіць сухой травы для каровы, такая магчымасць у іх маецца?

— Маецца. Сёлета гаспадаркі, у прыватнасці, ААТ “Саўгас Кісялевічы”, ААТ “Аграмашсервіс” такую магчымасць сваім працаўнікам прадастаўлялі. Цана на сена адпавядала ўстаноўленай у сельгасарганізацыі. Што датычыцца лішкаў малака, то яго закуп у насельніцтва на ўсёй тэрыторыі раёна наладжаны. Зборам прадукцыі займаюцца як сельсаветы — Кавалёўскі, Гарбацэвіцкі і Варатынскі, так і індывідуальныя прадпрымальнікі. Усе гаспадары, хто сёння жадае прадаць малако, могуць гэта зрабіць. І нараканняў на арганізацыю збору ад вяскоўцаў не паступала.

2. План рамонту дарог выкананы

— На пачатку кожнага года, наколькі ведаю, зацвярджаецца план рамонту дарог на наступны. З сёлетнім планам у раёне справіліся?

— Можна сказаць, што так. Планавалася выдаткаваць на цякучы і капітальны рамонт дарог болей за 2 млрд. 225 млн. рублёў. Па капітальным рамонце на гэты час усё выканана, цякучы працягваецца яшчэ і зараз. Такім чынам ўсе запланаваныя на рамонт дарог грошы будуць асвоены. Болей таго, дзякуючы цёпламу снежню мы плануем выкарыстаць на рамонтныя работы яшчэ і тыя грошы, што планаваліся на ачыстку дарог ад снегу ў гэтым месяцы. На першай чарзе з гэтых сродкаў — вуліцы Лясная і Калгасная ў в. Слабодка. Дарэчы, да рамонту Лясной ужо прыступілі.

3. Пытанне добраўпарадкавання застаецца вострым

Сёлета шмат увагі надавалася добраўпарадкаванню раёна: праводзіліся суботнікі, быў аб’яўлены месячнік па навядзенні чысціні на зямлі, на працягу года працавала рэйдавая група райвыканкама па добраўпарадкаванні, сродкі масавай інфармацыі вялі тлумачальную работу… Што зроблена ў гэтым накірунку сельвыканкамамі, і чаму, на Ваш погляд, у гэтым пытанні нельга нарэшце паставіць кропку?

— Пытанне добраўпарадкавання населеных пунктаў сёлета сапраўды стаяла і працягвае стаяць на павестцы надзвычай востра. На пастаянным кантролі сельвыканкамаў — збор адходаў УКП “Жылкамгас”. Безупынку вядзецца тлумачальная работа з насельніцтвам па складзіраванні, у адпаведнасці з заканадаўствам, будаўнічых матэрыялаў, недапушчэнні несанкцыянаваных звалак, своечасовай абкосцы ў цёплы перыяд года тэрыторый уласных домаўладанняў і прылягаючых да іх, добраўпарадкаванні, утрыманні ў чысціні і азеляненні тэрыторый арганізацый і прадпрыемстваў, што размяшчаюцца на землях, падведамасных сельсаветам. На працягу дачнага перыяду вялася работа з членамі садова-агародных таварыстваў па пытаннях правільнага абыхо­джання з адходамі, у тым ліку другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі. Займаліся добраўпарадкаваннем грамадзянскіх могілак. Тут хачу адзначыць, што калі з навядзеннем чысціні на вясковых могілках праблем звычайна не ўзнікае, то блізкія да горада — вёсак Слабадкоўскага, Сычкаўскага і Хімоўскага сельсаветаў, дзе знаходзяць апошні прытулак і гараджане, — патрабуюць павышанай увагі і значна большых грашовых затрат на ўтрыманне. І грамадзян арганізаваць для навядзення чысціні на такіх могілках значна складаней. А ўвогуле пытанні добраўпарадкавання былі і будуць. Некаторыя населеныя пункты “старэюць” і як вынік — з’яўляюцца пустуючыя дамы і зямля, якую мы імкнемся ўключыць у абарот сельгасарганізацый. Пры гэтым шмат што ў плане чысціні і парадку залежыць ад чалавека, яго культуры, выхаванасці, імкнення жыць у дагледжаным домаўладанні, прывабным населеным пункце і ўсведамлення, што ўсё гэта павінен ствараць ён сам. На жаль, пакуль такое ўсведамленне далёка не ва ўсіх нашых жыхароў. Таму і сустракаюцца яшчэ і несанкцыянаваныя звалкі, і засмечаныя вуліцы, дарогі, і захламленыя лясныя масівы, на ачыстку якіх даводзіцца выкарыстоўваць і людскія, і матэрыяльныя рэсурсы — сродкі, якія б маглі пайсці на іншыя патрэбныя справы.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем