Темы

Са святам Нараджэння Хрыстова!

IMG_7832
Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз Андрэй Яркавец.

Шаноўныя браты і сёстры ў Хрысце і ўсе людзі добрай волі!

З нагоды Светлай урачыстасці Нараджэння Хрыстова хацелася б узгадаць словы анёлаў, якія ў Віфлееме запрасілі першымі прыйсці і пакланіцца пастухоў, простых, звычайных, працавітых людзей, і ў маленькім Дзіцятку распазнаць Самога Месію. А гэтыя словы такія: “Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі”. І гэты заклік гучыць і ў сённяшнія часы. Хто яго пачуе, той знойдзе дарогу да Хрыста, кіруючыся Віфлеемскай Зоркай.

Няхай жа агонь, запалены ад Віфлеемскай лампады, які расходзіцца ў гэты час па ўсіх краінах, у тым ліку і нашай, асвяціць нам гэты шлях і сагрэе нашыя сэрцы, каб яны сталіся больш міласэрднымі да сваіх бліжніх, якіх сустракаем, вандруючы па гэтай зямлі.

Жадаю вам, дарагія, адчуць сямейную атмасферу гэтых святаў, а калі хто будзе перажываць іх у адзіноце, хай ведае, што ў малітве мы ўсе разам заўсёды духоўна яднаемся. І нават калі цярпенне ці хвароба нас прыгнятае, Хрыстус прыходзіць, каб нас суцешыць і даць надзею.

Здароўя, шчасця, жыцця ў Богу і з Богам, паразумення і згоды, каб з кожнага любячага сэрца загучала і ў гэтым надыходзячым годзе: “Езу, давяраю Табе!”

Пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз Андрэй Яркавец.

Расклад святочных набажэнстваў:

24 снежня, чацвер: 21.00 — святочная батлейка з удзелам дзетак і моладзі;
22.00 — Святая Імша Пастэрка.
25 снежня, пятніца: 9.00, 11.00 — Святая Імша.
26 снежня, субота: 18.00 — Святая Імша.
27 снежня, нядзеля: урачыстасць Святой Сям’і з Назарэту —
9.00, 11.00, 17.00 — Святая Імша. Запрашаюцца сем’і з усёй парафіі.

Последние новости

Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Не драником единым, или Как в Беларуси развивают гастрономический туризм

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Прямая телефонная линия пройдет в Могилевской области 9 декабря

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

Изменения в процедуре госрегистрации и учета транспорта. Рассказываем о новшествах

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем