Темы

Падведзены вынікі агляду мехдвароў

Падведзены вынікі агляду мехдвароў

Падведзены вынікі штогоднага раённага агляду-конкурсу па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парку да палявых работ будучага года.

У склад камісіі, якая падводзіла вынікі агляду, уваходзілі спецыялісты ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і Бабруйскай раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду. Узначальваў камісію першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу А.Л. Ланкуць. Маніторынг раённых гаспадарак у гэтым плане, як адзначыў член камісіі, начальнік раённай інспекцыіі дзяржтэхнагляду М.М. Голуб, на працягу падрыхтоўчага перыяду праводзілі таксама прадстаўнікі абласной і рэспубліканскай інспекцый дзяржтэхнагляду.

Супаставіўшы праробленую ў сельгасарганізацыях падрыхтоўчую работу і ўсе крытэрыі ацэнкі гатоўнасці мехдвароў, раённая камісія прыйшла да высновы прысудзіць па выніках агляду 1-е месца філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, 2-е — СВК “Гігант”, 3-е — СВК “Калгас імя Дзяржынскага”. Са станоўчага боку ў гэтым плане адзначаны таксама філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

На пасяджэнні райвыканкама прынята рашэнне прэміраваць арганізацыі-пераможцы з раённага бюджэту: за 1-е месца ў памеры 20 базавых велічынь, за 2-е — 15, за 3-е — 10 базавых велічынь.
Акрамя таго, кіраўнікам сельгасарганізацый рэкамендавана матэрыяльна заахвоціць інжынерна-тэхнічных работнікаў, механізатараў і іншых асоб, якія прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да агляду-конкурсу, з уласных сродкаў гаспадарак.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.

Последние новости

Общество

Как зарегистрироваться в личном кабинете на портале МНС через мобильных операторов. Пошаговая инструкция

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

Парламентарий Антон Каранкевич обсудил с тружениками СПК «Гигант» ключевые вопросы развития

25 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Жителям Осово на сельском сходе напоминали о пожарной безопасности

25 апреля 2026
Читать новость
Культура

Новые победы учащихся районной детской школы искусств

25 апреля 2026
Читать новость
Общая информация о газете

Погода в Могилевской области на 25 апреля

25 апреля 2026
Читать новость
Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем