Новы год абяцае быць цікавым

Хто болей за ўсіх чакае Новы год? Вядома ж, дзетвара, для каго гэтае свята звязана з падарункамі, з зіхацістаю прыгажуняю елкаю, Дзедам Марозам, Снягуркаю і шэрагам іншых казачных персанажаў.

86elvirДарэчы, рыхтавацца да іх прыходу ў дашкольных установах раёна пачалі загадзя і цяпер ужо наблізіліся, можна сказаць, да фінішнай прамой. Выхаванцы дзіцячага садка в. Вішнёўка сустрэнуцца з любімымі персанажамі ўжо на пачатку тыдня.

Святочнае мерапрыемства пад назвай “Запальвайцеся, навагоднія агеньчыкі!”, на якое былі запрошаны і дарослыя, пройшло ва ўстанове ўжо 22 снежня.

Выхаванцам дашкольнай установы аг. Варатынь 24 снежня незабыўныя хвіліны сустрэчы з чароўным Дзедам і яго не меней чароўнай унучкай будуць дарыць прадстаўнікі дзіцячага гульнёвага цэнтра г. Бабруйска з праграмай “У гасцях у дзетвары”.

Ва ўсю рыхтуюцца да Новага года ў дзіцячым садку пас. Туголіца, дзе святочныя ранішнікі — для кожнай групы асобна — пройдуць з 28 па 30 снежня. Акрамя бацькоў і родных выхаванцаў, на мерапрыемствы запрошаны наведвальнікі “Мацярынскай школы”, якая з гэтага года пачала функцыянаваць пры ўстанове — патэнцыяльныя “садоўцы”, чый узрост на сёння не дасягнуў трох год.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.