Лепшыя шашысты — педработнікі

У суботу, 12 снежня, прайшлі раённыя спаборніцтвы па шашках сярод калектываў фізічнай культуры сельгасарганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Усяго ўдзел у іх прынялі 8 каманд раёна.

fin5tgeПа выніках спаборніцтваў наймацнейшымі шашыстамі ў камандным першынстве прызнана каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму Бабруйскага райвыканкама. У тройку лідэраў увайшлі таксама каманды СВК «Гігант» (2-е месца) і Бабруйскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя № 13 (3-е месца).

Што датычыцца асабістага першынства, то тут не было роўных Валянціне Рудкоўскай і Ігару Зубу з аддзела адукацыі, спорту і турызму (на фота). Другія і трэція месцы прысуджаны адпаведна: сярод жанчын — Талерчык Мзіі з БДПЛ № 13 і Каліва Таісе — з Каменскай дапаможнай школы-інтэрната. Сярод мужчын — Акулаву Міхаілу з СВК «Гігант» і Васілю Алёхна — з ліцэя № 13.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.