Даказаць сабе і іншым
Гісторыка-філалагічны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова з 15 снежня гэтага года па 15 студзеня наступнага праводзіць завочныя алімпіяды па гісторыі, літаратуразнаўстве і лінгвістыцы сярод навучэнцаў 9-11 класаў.
Для ўдзелу ў алімпіядах актыўна рэгіструюцца вучні і нашага раёна. Тыя з іх, хто паспяхова вытрымае завочны тур алімпіяды, прымуць удзел у асноўным этапе, які пройдзе на базе ўніверсітэта ў студзені 2016 года.
Алена КАРПЕНКА.