Азімыя ўзышлі дружна
Нягледзячы на тое што восеньская сяўба сёлета была некалькі запозненай — з-за працяглай адсутнасці дажджоў весці пасяўныя работы ў пару было немэтазгодна і немагчыма — усходы азімых зерневых спецыялістаў радуюць.
Калі пасадзейнічае надвор’е — раней снегу прыйдуць невялікія маразы, то можна будзе разлічваць на добры ўраджай. Аднак з прагнозамі ў райсельгасхарчы асцярожнічаюць: занадта непрадказальнае ў апошнія гады надвор’е. Пакуль можна сцвярджаць толькі тое, адзначыла намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання па раслінаводстве Жана Жукоўская, што ўваходзяць азімыя ў зімоўку дружна.
Алена КАРПЕНКА.