Узнагароджаны юныя “фінансісты”
У кастрычніку на базе Туголіцкай СШ прайшоў першы, раённы этап алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод навучэнцаў 10-11 класаў.
Сёлета ўдзел у алімпіядзе прынялі 22 вучні з 12 устаноў адукацыі. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Беларусбанка, Белаграпрамбанка, а таксама педагогі раёна, вызначыла пераможцаў. Імі сталі вучні Ленінскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Пятрушын Аляксей і Аляксееў Максім (настаўнік С.М. Герасімовіч), якія ўдастоены дыпломаў 1-й і 3-й ступеняў адпаведна, а таксама Рэкіш Фёдар з Глушанскага ВПК (настаўнік А.У. Озерава). яго ўзнагарода — Дыплом 2-й ступені. Акрамя дыпломаў, маладыя людзі атрымалі ад банкіраў падарункі.
А 26 лістапада пераможцы раённага этапу алімпіяды прымуць удзел у абласным туры, які пройдзе ў Магілёве.
Алена КАРПЕНКА.