Ураджай яблык «дайшоў» да пакупнікоў
Адным з відаў сельгаспрадукцыі, які карыстаўся і карыстаецца асаблівым попытам у пакупнікоў кірмашоў і гарадскіх рынкаў, з’яўляюцца яблыкі.
У СВК «Калгас імя А. Неўскага» іх ураджай сёлета, у сувязі з засушлівым летам, быў небагатым — 80 тон супраць 218-ці ў мінулым годзе. На гэты час, як адзначылі ў гаспадарцы, практычна ўсё яблыка рэалізавана. Продаж вітаміннага прадукту ажыццяўляўся як праз сельгаскірмашы і гарадскія рынкі (340 кг), так і праз гандлёвую кропку, спецыяльна арганізаваную паўз шашы, недалёка ад тэрыторыі СВК (болей за 2 т). Таким чынам, занатавацца недарагой і якаснай садавінай мелі магчымасць і ўдзельнікі дарожнага руху. Каля 1 тоны яблык вытворчы кааператыў паставіў у якасці спонсарскай дапамогі мясцоваму дзіцячаму саду, Туркоўскай і Цялушскай школам, на раённыя “Дажынкі”. Астатнюю прадукцыю набылі арганізацыі Бабруйшчыны.
Робячы спасылку на надвор’е, у гаспадарцы між тым важнае значэнне надаюць догляду сада. У гэтых мэтах тут нядаўна расклалі прыманкі ад грызуноў, завяршаецца восеньская абкоска тэрыторыі.
Алена КАРПЕНКА.