У дбанні пра зімоўку
Нарыхтоўка травянога корму ў раёне практычна завершана, толькі дзе-нідзе занатоўваюць апошняе сена.
Між тым, каб забяспечыць поўную патрэбу пагалоўя ў корме ў гэтую зіму, прадпрымаюцца нетрадыцыйныя меры — ужо нарыхтавана тры з паловай тысячы тон сіласу — уласнымі намаганнямі і тэхнікай — за межамі раёна. Такія сельсгасарганізацыі, як СВК «Гігант», СВК «Калгас імя А. Неўскага», да таго ж заключылі дагаворы з гаспадаркамі Слаўгарадскага раёна на набыццё гатовага травянога корму. Перамовы адносна заключэння такога ж дагавору вядзе з Касцюковіцкім і Хоцімскім раёнамі філіял «Варатынь» ААТ «БЗТДіА». Набыты ў суседзяў сілас у гаспадарках плануюць выкарыстоўваць гэтай парой, а той, што ляжыць ва ўласных траншэях, — у другую чаргу
.Алена КАРПЕНКА.