Школьнікі цікавяцца прававымі ведамі
У кастрычніку на базе Магілёўскага інстытута развіцця адукацыі прайшла абласная дыстанцыйная алімпіяда па прававых ведах, у якой актыўны ўдзел прынялі і навучэнцы нашага раёна.
Вынікі парадавалі. Вучань Ленінскага ВПК «Дзіцячы сад-СШ» Дзмітрый Пірожнік (настаўнік С.М. Герасімовіч) удастоены Дыплома 2-й ступені, Анжаліка Брэль і Марыя Сіліна з Туголіцкай СШ (настаўнік
Л.У. Емяльянава) — дыпломаў 3-й ступені. Акрамя таго, трое школьнікаў (Варатынская і Гарбацэвіцкая сярэднія школы), чые веды таксама былі ацэнены станоўча, атрымалі дыпломы ўдзельніка алімпіяды (настаўнікі М.А. Рыняк і Н.М. Перапечына).
Дарэчы, як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, навучэнцы раёна прымаюць удзел у дадзенай алімпіядзе і становяцца пераможцамі не ўпершыню. Цікавасць школьнікаў да прававых ведаў год ад году расце.
Алена КАРПЕНКА.